Спорт66

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру

Легендарны былы абаронца мадрыдскага «Рэала» і зборнай Бразіліі Раберта Карлас расказаў пра сур’ёзныя фінансавыя праблемы пасля завяршэння футбольнай кар’еры. Паводле яго слоў, ён страціў каля 99% грошай, якія зарабіў за дзесяцігоддзі ў прафесійным футболе, піша Marca.

Раберта Карлас. Фота: Wikimedia Commons

Раберта Карлас заявіў, што страты адбыліся праз праблемы, звязаныя з яго былымі агентамі і сямейнымі абставінамі. Ён прызнаўся, што дапусціў памылкі і цяпер заклікае маладых футбалістаў быць больш асцярожнымі з фінансамі і не паўтараць яго досвед.

Былы футбаліст адзначыў, што ў яго былі сур’ёзныя праблемы з адным з былых агентаў, а таксама вельмі складаная сямейная сітуацыя. Паводле яго слоў, аднойчы ў чацвер ён лёг спаць недзе апоўначы, а ўжо ў пятніцу атрымаў вялікую колькасць дакументаў, пра існаванне якіх раней нават не ведаў. Пасля гэтага ён страціў практычна ўсё, чаго дасягнуў за футбольную кар’еру.

Раберта Карлас завяршыў выступленні ў якасці гульца ў 2015 годзе. За сваю кар’еру ён гуляў за «Рэал», міланскі «Інтэр», «Фенербахчэ» і іншыя клубы. За зборную Бразіліі ён правёў 127 матчаў і забіў 11 галоў. Яго лічаць адным з найбольш вядомых левых абаронцаў у гісторыі футбола.

Каментары6

  • Дзікпікавіч
    25.09.2026
    Няўжо баба развяла на грошы
  • Куды?
    25.09.2026
    Куды пералічыць дапамогу ?
  • Бывае
    25.09.2026
    Няма грошай, няма.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго102

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых4

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго102

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць