Свет

Старшыня СК Расіі прапанаваў увесці геномную рэгістрацыю працоўных мігрантаў

Ён мяркуе, што такім чынам будзе большы кантроль над міграцыйнымі працэсамі, а таксама будзе дадатковы бар'ер перад крымінальнымі элементамі.

medrussia.ru

Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін прапанаваў увесці абавязковую геномную рэгістрацыю ўсіх працоўных мігрантаў, якія ўязджаюць у Расію з краін блізкага замежжа. 

«Такія меры сур'ёзным чынам зробяць больш жорсткім кантроль над міграцыйнымі працэсамі, дазволяць паставіць дадатковы бар'ер пранікненню на наш рынак працы крымінальных элементаў, а праваахоўным органам — больш паспяхова раскрываць учыненыя імі злачынствы», — патлумачыў ён сваю ініцыятыву ў інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

Паводле звестак кіраўніка СК, за першае паўгоддзе 2020 года ў Расеі было расследавана больш за 17 тысяч злачынстваў, учыненых замежнікамі, а за аналагічны перыяд 2021 года — амаль 19 тысяч злачынстваў.

Геномная рэгістрацыя — гэта атрыманне, захоўванне i выкарыстанне біялагічнага матэрыялу, які змяшчае фрагменты ДНК, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць