Грамадства

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі: Мы былі сведкамі, як еўрапейскія партнёры бразнулі жалезнай заслонай

«Тэма з самалётам Ryanair перастала апраўдваць санкцыі, і з'явілася новая нагода — мігранты», — заявіў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі.

«Мы ўсе сведкі таго, як нашы еўрапейскія партнёры бразнулі жалезнай заслонай, і гэта нягледзячы на тое, што на працягу ўсяго гэтага часу мы заклікалі іх без эмоцый разабрацца ў сутнасці падзей, якія адбываюцца, заўсёды былі адкрытыя да дыялогу і перамоваў. Калі б у групы ІКАО, якая праводзіць расследаванне, была б хоць адна нейкая зачэпка ў частцы нейкіх нашых парушэнняў працэдур і правілаў, калектыўны Захад даўно б ужо схапіўся за любую магчымасць нас абвінаваціць, і мы б доўга не чакалі дакладу, які ўжо больш за паўгода рыхтуецца», — цытуе Арцёма Сікорскага БелТА.

«Разам з тым мы адзначаем, што тэма з самалётам Ryanair ужо перастала апраўдваць санкцыі, таму ўзнікла новая пагроза, якая зыходзіць нібыта ад нас, — міграцыйны крызіс. Мы неаднаразова паўтаралі, што не мы вінаватыя гэтага міграцыйнага крызісу і наступствы сапраўды трэба шукаць не ў Мінску», — дадаў ён, заявіўшы, што авіякампанія «Белавія», як ужо неаднаразова заяўлялася, ніколі не ўдзельнічала ў нейкай арганізаванай перавозцы мігрантаў.

«Прамых санкцый ні ў дачыненні да «Белавія», ні Нацыянальнага аэрапорта ў цяперашні час няма. Разам з тым тыя страты, якія звязаны з неабходнасцю аблёту, а таксама тая выпушчаная выгада ў рамках непрадуманых дзеянняў нашых еўрапейскіх партнёраў манетызуюцца. І ў адпаведны час адпаведныя судовыя пазовы будуць пададзеныя», — сказаў Сікорскі.

Страчаную выгаду грамадзянскай авіяцыі Беларусі з-за санкцый Сікорскі ацаніў у $10 млн штомесяц.

«Гэта звязана і з аблётам [Беларусі іншымі авіякампаніямі], і са стратай рынку», — сказаў Сікорскі. Ён удакладніў, што размова ідзе аб стратах грамадзянскай авіяцыі ў цэлым.

Беларусь плануе падаць іскі ў міжнародныя суды з-за страт у выніку санкцый. «Прамых санкцый ні ў дачыненні да »Белавія«, ні да Нацыянальнага аэрапорта цяпер няма. Разам з тым тыя страты, якія звязаны з неабходнасцю аблёту, а таксама тая страчаная выгада ў рамках непрадуманых дзеянняў нашых еўрапейскіх партнёраў манетызуюцца. І ў адпаведны час адпаведныя судовыя іскі будуць пададзены», — сказаў Арцём Сікорскі.

Сікорскі пацвердзіў, што «Белаэранавігацыю» хочуць адключыць ад глабальнай сістэмы авіяданых.

Ён бачыць выйсце ў тым, што кампаніі будуць працаваць наўпрост з падсанкцыйнай «Белаэранавігацыяй».

«Мы прапануем кампаніям працаваць наўпрост праз «Белаэранавігацыю». Калі раней мы працавалі праз нашых еўрапейскіх партнёраў, то цяпер гэта будзе работа напрамую праз «Белаэранавігацыю». Істотна для авіякампаній нічога не зменіцца», — лічыць ён.

«Чорная пляма на карце»: што будзе з беларускай авіяцыяй без аэранавігацыі ЕС?

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць