Грамадства

«Чорная пляма на карце»: што будзе з беларускай авіяцыяй без аэранавігацыі ЕС?

Ці сапраўды для Беларусі можа наступіць «навігацыйная слепата»?

«Белаэранавігацыю» з 15 лістапада адключаюць ад нейкай глабальнай сістэмы, куды яны падаюць усе авіяцыйныя звесткі. Таму цяпер наогул ніякія самалёты не будуць над намі лётаць», — такое паведамленне з'явілася 31 кастрычніка ў інсайдарскім тг-канале.

Як відаць, гаворка ідзе пра спыненне ўзаемадзеяння з Еўрапейскай базай звестак AIS (EAD). Але ці сапраўды для Беларусі можа наступіць «навігацыйная слепата»? «Еўрарадыё» на ўмовах ананімнасці пагутарыла з экспертам са сферы авіяцыі.

— Беларусь — сябра ІCАО [Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. — «Еўрарадыё»]. Паміж сябрамі арганізацыі ажыццяўляецца абмен аэранавігацыйнай інфармацыяй, ад гэтага наўпрост залежыць бяспека палётаў. Калі раптам будзе прынятае рашэнне адключыць Беларусь ад гэтай сістэмы, то ў прынцыпе нашы самалёты не змогуць лётаць за межы Беларусі, — тлумачыць эксперт. — У іх не будзе звестак, неабходных для выканання палётаў па маршруце, для заходу на пасадку. Таму гэта можа быць адной са страшылак, каб праверыць рэакцыю беларускага боку, ці спроба неяк націснуць.

І яшчэ: дапусцім, борт з Мюнхена ляціць праз Беларусь у Маскву. Над Беларуссю яго вядуць беларускія дыспетчары. Але інфармацыяй яны абменьваюцца з дыспетчарамі аэрадрома вылету і аэрадрома прылёту. Калі сістэму адключаць, то атрымаецца, што на карце з'явіцца чорная пляма, якую трэба аблятаць. Гэта тоіць у сабе наступствы для любога перавозчыка, у тым ліку і эканамічна.

Проста ўявіце, што самалёт падыходзіць да мяжы Беларусі, і трэба перадаваць інфармацыю ў краіну прыбыцця, а сувязі паміж імі няма. Гэта забаронена авіяцыйнымі правіламі — выконваць палёты без сувязі наземных дыспетчарскіх пунктаў. Сувязь павінна быць пастаяннай па ўсім маршруце палёту.

Пасля ўвядзення «паветраных санкцый» ад ЕС еўрапейскія авіякампаніі і так практычна перасталі з'яўляцца ў беларускай паветранай прасторы. Адпаведна, ім інфармацыя пра палёты над Беларуссю не вельмі патрэбная. А навошта тады, хай і гіпатэтычна, могуць увесці навігацыйную блакаду?

— Магчыма, што такая ідэя магла нарадзіцца праз тое, што яшчэ не ўсе перасталі лётаць над Беларуссю. Можа быць, гэта наступны крок блакавання, маўляў, калі да вас [перавозчыкаў, якія не падтрымалі санкцыі ЕС. — «Еўрарадыё»] так не даходзіць, то наступным крокам будзе поўная блакада паветранай прасторы.

Калі Беларусь усё ж адключаць ад еўрапейскай базы звестак, то чым можа абярнуцца такая «навігацыйная слепата»?

— Беларусь страціць грошы, якія ёй плацяць кампаніі, што карыстаюцца аэранавігацыйнымі паслугамі. І з вялікай доляй імавернасці дапускаю, што беларускі перавозчык не зможа лётаць па-за прасторай СНД, — адказвае мужчына.

Пасля скандалу з вымушанай пасадкай у Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair, а таксама затрыманнем Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега для авіякампаніі «Белавія» еўрапейскія краіны закрылі неба, пры гэтым авіяперавозчыкі з Еўропы самі не лётаюць на Беларуссю. Самалёты «Белавія» ў цяперашні момант могуць лётаць толькі праз Расію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе63

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць