Свет

Як у Польшчы забараняюць аборты і пераследуюць тых, хто гэтаму спрыяе

Заканадаўства супраць абортаў у Польшчы адно з найбольш строгіх у Еўропе. Летась Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне аб практычна поўнай забароне на аборты. Суд прызнаў неканстытуцыйным правядзенне аборта, калі ў плода дыягнаставаная невылечаная хвароба ці незваротныя дэфекты, якія пагражаюць ягонаму жыццю. Да таго 98% абортаў у краіне рабілі па гэтай прычыне. У студзені 2021-га рашэнне ўступіла ў сілу, нягледзячы на акцыі пратэсту, самыя масавыя з часоў падзення камунізму. 

Чым кіраваўся суд? Перапыненне цяжарнасці, як адзначана ў рашэнні, азначае пазбаўленне дзіця права на жыццё, тады як Канстытуцыя гарантуе права на жыццё ўсім польскім грамадзянам.

Другая маштабная акцыя пратэстаў адбылася, калі стала вядома, што 30-гадовая цяжарная загінула ў выніку сэптычнага шоку, які пачаўся пасля адыходжання каляплодных вод.

Медыкі адмовіліся зрабіць аборт, нягледзячы на прыроджаны парок плода — цяпер гэта пад забаронай.

Жанчыну шпіталізавалі на 22 тыдні цяжарнасці. У выніку плод загінуў, а ў жанчыны пачаўся сэптычны шок. Яна памерла праз 24 гадзіны пасля адыходжання вод.

У загінулай засталіся муж і дачка. Адвакат сям'і паведаміў, што жанчына звязвалася са сваякамі і расказвала, што лекары не сталі перарываць цяжарнасць і ўстрымліваліся ад экстранага аборту да смерці плоду, нават нягледзячы на ​​тое, што небяспека пагражала самой жанчыне.

Па словах адваката, медыкі дзейнічалі ў рамках новага закона, паводле якога перапыніць цяжарнасць нельга нават пры наяўнасці невылечных хвароб у плоду. Аборт дазволены толькі калі ёсць пагроза жыццю і здароўю маці. Прадстаўнікі бальніцы заявілі, што клапаціліся пра здароўе і жыццё пацыенткі і плоду, дзейнічалі згодна з законам.

Прыхільнікі забароны на аборт спасылаюцца на норму Канстытуцыі, паводле якой у кожнага грамадзяніна Польшчы ёсць права на жыццё. Каталіцкі касцёл усяляк падтрымлівае і прасоўвае ідэю. Некаторыя святары кажуць, што аборты ў выпадку згвалтавання жанчыны ці пагрозы ейнаму здароўю таксама трэба забараніць (пакуль яны дазволеныя ў якасці выключэння). 

Адзін з лабістаў забароны абортаў, дэпутат Бартламей Урублеўскі сцвярджаў, што ў радзільных дамах створаць палаты для жанчын, якія нарадзілі цяжка хворых дзяцей, дзе тыя маглі б паплакаць, а таксама хоспісы для немаўлят у кожным ваяводстве, плюс для такіх сямей падымуць фінансавую падтрымку. 

Пасля смерці 30-гадовай парадзіхі акцыі пратэсту прайшлі па ўсёй краіне, самая масавая — у Варшаве, на вуліцы горада выйшлі дзясяткі тысяч дэманстрантаў, якія патрабавалі змены закона. 

Паводле афіцыйных даных, штогод у Польшчы робяць каля дзвюх тысяч абортаў. Аднак праваабаронцы сцвярджаюць, што насамрэч больш за 200 тысяч польскіх жанчын кожны год перарываюць цяжарнасць у падпольных умовах ці робяць гэта за мяжой.

Ёсць нават паняцце «абортны турызм». Маштабы гэтай з’явы ацаніць немагчыма: цяжарныя ездзяць у розныя краіны і хаваюць мэту паездкі.

Попыт, тым не менш, настолькі вялікі, што клінікі ў Славакіі, Аўстрыі і Германіі наймаюць у штаб польскамоўных супрацоўнікаў і тэлефонных кансультантаў. Украіна таксама ў спісе папулярных маршрутаў, асабліва для прымежных гарадоў.

Існуе некалькі грамадскіх ініцыятываў, якія дапамагаюць жанчынам зрабіць аборт за мяжой, арганізацыі існуюць за кошт ахвяраванняў. 

Купляць таблеткі для фармакалагічнага аборту ці экстранай кантрацэпцыі таксама часта даводзіцца за мяжой. У Польшчы сродкі «аварыйнай» кантрацэпцыі можна набыць толькі па рэцэпце, а трапіць на прыём у дзяржаўную клініку часам можна толькі праз некалькі тыдняў пасля запісу.

Пры гэтым купіць таблеткі для сябе, захоўваць дома і пры неабходнасці прыняць — легальна, а вось дапамагчы, напрыклад, сяброўцы — не. За дапамогу ў аборце прадугледжана крымінальная адказнасць. Вядомы выпадак, калі хлопца 20-гадовай полькі адправілі на паўгода за краты за тое, што ён завёз дзяўчыну на аборт ва Украіну і даў ёй на гэта грошы. Пакаралі і маці цяжарнай за тое, што яна схіліла яе да гэтага. 

За гісторыю незалежнай Польшчы быў усяго адзін выпадак, калі жанчына, якая хацела зрабіць аборт, але ёй не дазволілі, змагла выйграць працэс супраць краіны на ўзроўні Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Аліцыя Тышчонц была маці двух дзяцей, калі зацяжарыла трэцім. У жанчыны былі сур’ёзныя праблемы са зрокам, яна ўсур’ёз асцерагалася, што роды пагоршаць стан. Яна звярталася да некалькіх дактароў з просьбай дазволіць зрабіць аборт, але ў выніку была вымушаная нараджаць. У выніку зрок пагоршыўся — яна стала інвалідам І групы.

Аліцыя стала першай жанчынай, якая публічна расказала сваю гісторыю, чым для яе скончылася забарона на аборт яшчэ 20 год таму. Цяпер яна падтрымлівае пратэсты супраць забароны на аборт. Па рашэнні ЕСПЧ Польшча выплаціла ёй 25 тысяч еўра.

Фактычна гэта адзіны спосаб падаць у суд на дзяржаву, паколькі рашэнне Канстытуцыйнага суда аб забароне абортаў канчатковае, унутры краіны абскардзіць яго проста немагчыма. 

Каментары

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →