Грамадства

«Баюся, магу не датрываць да суда»: зняволены валанцёр Міронаў, што адправіў 2500 лістоў палітвязням, даслаў ліст адчаю

Ілля Міронаў, той самы валанцёр з Гомеля, што напісаў палітвязням больш за 2500 лістоў, больш за паўтара месяца знаходзіцца за кратамі. Яго затрымалі ў рамках справы айцішніка Андрэя Зельцэра.

Невясёлым допісам у фэйсбуку падзялілася мама Іллі спадарыня Валянціна

«Атрымала сёння ад Іллі адразу тры лісты, узрадавалася, але прачытаўшы іх….

Я ўжо вельмі даўно не дазваляю сабе плакаць, але тут прарвала. Не буду выкладаць змест гэтых лістоў, але гэта крык адчаю.

Яму цяжка псіхалагічна, шмат праблем са здароўем, нават нейкія ўколы яму робяць, вялікія праблемы з вачыма. У мяне да вас велізарная просьба — не крыўдуйце, калі ён вам не адказвае і працягвайце пісаць

«Пішу толькі табе, а таксама нашаму адвакату.

Баюся, што да суда я магу не працягнуць, спрабую неяк настройвацца, але ўжо з-за стану здароўя ні чытаць (кніг тут шмат), ні тым больш адказваць на лісты (атрымліваю па 7-8 у дзень) [не магу],

таму перадавай ўсім неабыякавым людзям ад мяне прывітанне і сардэчныя пажаданні. Спадзяюся, што на зямлі стане яшчэ больш добрых, сумленных, неабыякавых людзей, якія з яшчэ вялікімі сіламі пачнуць падтрымліваць адзін аднаго і ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Я ўсіх вельмі люблю і сумую!»

***

Ілля Міронаў быў затрыманы 30 верасня па «cправе Зельцэра», які забіў у выніку перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Тады былі затрыманыя больш за 100 чалавек за каментары ў сацсетках.

Вядома, што палітвязень праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Таксама паведамлялася, што Міронава правяралі на фінансаванне экстрэмізму.

Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму

За надпіс на майцы «Пішыце лісты» затрыманы гамяльчук Ілля Міронаў. Ён даслаў палітвязням дзве тысячы лістоў

«Плакаў, калі судзілі пенсіянераў і святара». Гутарка з гамельчуком, які напісаў палітзняволеным 1200 лістоў і наведаў каля сотні судоў

Мужчына з Гомеля напісаў 1100 лістоў палітвязням — і не збіраецца спыняцца

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі16

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі16

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць