Меркаванні9494

Бр. Пётра Рудкоўскі пра івянецкі казус: Палажанку лепш успрымаць як каштоўнасць

Па-першае, спадарычна раздавала брашуркі, у якой месціліся рэфлексіі пра нацыянальныя сімвалы. Тое, што гэта магло ў нечым парушаць парадак ці рэгламент — не быўшы на месцы, цяжка сказаць — не выключаю. Можа і так. Толькі пры чым тут «палітычная агітацыя» альбо «абалваньванне моладзі»? Гэта яскрава культурніцкая акцыя, а не палітычная.

Па-другое, так, гэта частка шырэйшай праблемы. Праблема стасунку Касцёла да нацыянальнай культуры і грамадзянскай супольнасці. У мяне такое ўражанне, што

спадар Шыталь ды іншыя хрысціянскія актывісты намнога лепш абазнаны ў сацыяльным навучанні Касцёла, чым многія святары...

Я далёкі ад ідэалізавання моладзевых актывістаў і не выключаю, што за многімі акцыямі могуць хавацца нездаровыя амбіцыі, жаданне зарысавацца ці нешта падобнае. Так, гэтыя актывісты маюць свае недахопы (аналагічна як свае недахопы маюць і святары). І скажу больш: яны маюць права мець недахопы, маюць права рабіць памылкі, бо толькі пасіўна-абыякавае бервяно, якое куды пхні, туды коціцца, пазбаўлена недахопаў. Але яны, гэтыя

маладыя хрысціяне-заўзятары, з павышанай адчувальнасцю на праблемы нацыянальнай культуры, на грамадскія праблемы, яны ёсць тымі, з кім Касцёл павінен весці дыялог. Магчыма, крытычны дыялог, выхаваўчы дыялог, калі хочаце, магчыма, часам павінен іх крытыкаваць і карыгаваць, але яны мусяць успрымацца як пэўная каштоўнасць, а не як аб’ект пацыфікацыі
і — не дай Бог — выключэння з супольнасці як «антыхрысціянаў».

Меркаванне змешчана ў каментарах да артыкулу «Богу — Богава, а маладафронтаўку здалі міліцыі». Загаловак ад Рэдакцыі. Артыкул выклікаў бурлівае абмеркаванне, размешчана больш за 200 водгукаў.

* * *

Пётра Рудкоўскі — манах-дамініканец. Працаваў у Віцебску, Вільні, выкладаў у ЕГУ. Цяпер працуе ў Варшаве. Налета мае выкладаць у Жэшаве.

Каментары94

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць