Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Схаваны арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ля мяжы з Расіяй і Беларуссю, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Схованка знойдзена ў Чарнігаўскай вобласці на тэрыторыі дзвюх прыватных паляўнічых баз паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю.
У арсенале былі ручны кулямёт Калашнікава, пісталет Макарава, рэвальвер і чатыры вінтоўкі замежнай вытворчасці з аптычнымі прыцэламі, цеплавізарамі і глушыльнікамі, а таксама амаль 400 патронаў.
Акрамя таго, там было знойдзена больш за 400 спецыяльных адмычак для пранікнення ў жылыя памяшканні.
Распачата крымінальная справа па арт. 263 КК (Незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі).
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары