Здарэнні

Выпілоўвалі замок, заляцеў АМАП са зброяй: як сілавікі прыйшлі да сведкі з пытаннямі пра падпіску на тэлеграм-канал

9 снежня да магілёўскай актывісткі і шматгадовага чальца БСДП (Грамада) Вольгі Кулажынай прыйшлі сілавікі. Скончылася ўсё пагромам у кватэры і паездкай у Следчы камітэт. Адметна, што Вольга не падазраваная па нейкай справе і не абвінавачаная, да яе прыйшлі як да сведкі.

Фота: уласны архіў

Вольга расказвае: «Усё як ва ўсіх: пачалі грукацца ў дзверы, пасля нешта пілавалі, замок, як я зразумела. 

Я адчыніла дзверы. Заляцелі тры амапаўцы са зброяй, з імі два з ГУБАЗіК і трое панятых. Мяне прыпёрлі да сцяны, праверылі, што больш у хаце нікога няма. 

Пасля паказалі пастанову. У ёй было сказана, што я сведка па крымінальнай справе аб падпісках на нейкі тэлеграм-канал, прызнаны экстрэмісцкім. 

Пасля быў ператрус. Тупа падыходзіў адзін чалавек, пачынаючы з кухні, браў крупу, муку, высыпаў на падлогу. Разарваў і высыпаў два пакеты з кормам для катоў. Аблазіў пліту, шафу. Я ўбачыла гэты пагром, раззлавалася, кінула пакет з семкамі, кажу: «А што вы тут не праверылі, можа там таксама зброя схаваная?»

Тады яны вырашылі, што я агрэсіўная, завялі мне рукі за спіну і надзелі кайданкі. Калі ўсе пакоі пераварушылі, з мяне знялі кайданкі і павезлі ў ГУБАЗіК. У мяне нічога не было, тэлефона, тэхнікі, адпаведна, нічога не забралі. Там я падпісала нейкую паперу, што ў мяне нічога не забралі, затым павезлі ў Следчы камітэт.

Там было двое следчых. Адзін, які выдаў пастанову на ператрус, меў пытанне: ці з'яўляюся я падпісчыкам экстрэмісцкага тэлеграм-канала? Я патлумачыла, што не маю ніякага дачынення да тэлеграм-каналаў.

У другога было пытанне па старой справе, яшчэ з мінулага года, там я таксама праходзіла сведкай. Дэталі сказаць не магу, я дала падпіску аб неразгалошванні.

У выніку яны са мною пагаварылі і мяне проста адпусцілі. Ніхто перада мною не выбачаўся, дарэчы. Чаму яны заляцелі так жорстка да мяне, я не ведаю.

Можа, гэта была помста за тое, што я ў панядзелак дзверы не адчыніла? Бо ў панядзелак да мяне ламіліся, грукалі ў дзверы — але я не адчыняла. Ну і раней мяне выклікалі да следчых, але я ігнаравала і проста не прыходзіла.

Ці можа гэта было зроблена проста паказальна, каб запалохаць, каб не думала пра палітыку. Ці проста каб запомніла надоўга нашых супрацоўнікаў міліцыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць