Грамадства

У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2 гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі

54-гадовая Ала Ціхамірава, па версіі абвінавачання, 17 кастрычніка патэлефанавала з хатняга тэлефона ў «102» і нецэнзурна аблаяла Лукашэнку.

Жанчыну неўзабаве знайшлі і арыштавалі, пад вартай яе трымалі да самага суда. Абвінавачанне ёй выставілі па ч. 1 арт. 368 КК — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Паводле версіі следства, у момант званка жанчына была нецвярозай. Падобныя ўчынкі, яна нібыта рабіла ўжо не аднойчы. Маўляў, толькі цягам гэтага года Ціхамірава больш за сто разоў без патрэбы тэлефанавала ў міліцыю, у тым ліку ў нецвярозым стане, чым «ускладняла працу праваахоўнікаў і замінала іншым грамадзянам да іх звяртацца». Абвінавачаная віну прызнала.

Судзіла Ціхаміраву суддзя Ала Паўлоўская і прысудзіла ёй два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Жыхару Стаўбцоўскага раёна далі тры гады за пахавальныя кошыкі

КДБ: У Гомелі злавілі «тэрарыста», які падпаліў аўтамабіль міліцэйскага начальніка і пракалоў колы амаль 40 тралейбусаў

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»16

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую банкноту ў гонар 80-годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay1

У Крамлі паабяцалі «падумаць» над прапановай аб 30-дзённым перамір'і

Стала вядома, як пакараюць магілёўскіх дзяцей, якія непаважліва паставіліся да дзяржаўнага салюту17

Стыў Уіткаф падчас сустрэч з Пуціным карыстаўся паслугамі штатных перакладчыкаў з Крамля7

«Салодкая гліна за 9 рублёў». Беларусы спрачаюцца з-за цаны на шакаладку «Алёнка»6

У Таджыкістане затрымалі варажбітку, якая прымушала кліентаў займацца з ёй сэксам5

Зборная Беларусі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па пляжным футболе6

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай44

Стармер і Макрон адхіляюць патрабаванне Пуціна спыніць вайсковую дапамогу Украіне для 30-дзённага спынення агню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»16

Айцішніца прыехала з Польшчы ў Беларусь і жахнулася цэнам у «Міле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць