Спорт

«Гэта кашмар, сапраўдны кашмар»: моладзевы ЧС па хакеі адмянілі з-за выпадкаў кавіду сярод гульцоў

Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) адмовілася ад далейшага правядзення моладзевага чэмпіянату свету. Рашэнне аб адмене чэмпіянату прынятае дзеля бяспекі ўсіх яго ўдзельнікаў на фоне распаўсюджвання «амікрона».

ТАСС

Чэмпіянат пачаўся 26 снежня, ён праходзіў у Канадзе. Згодна з правіламі турніру ў гэтым годзе, калі ў камандзе выявілі заражэнне каранавірусам, ёй залічвалі тэхнічнае паражэнне і адпраўлялі на каранцін.

28 снежня з-за выпадкаў кавіду тэхнічную паразу атрымала зборная ЗША, якая павінна была згуляць супраць Швейцарыі. 29 снежня па аналагічных прычынах прысудзілі тэхнічнае паражэнне камандам Чэхіі (у матчы з Фінляндыяй) і Расіі (у матчы са Славакіяй).

Пасля гэтага рада IIHF сабралася на нараду наконт мэтазгоднасці далейшага правядзення чэмпіянату.

«Тое, што робіцца а чэмпіянаце цяпер, — гэта кашмар, сапраўдны кашмар», — заявіў РІА «Новости» ганаровы прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазэль.

Моладзевы чэмпіянат свету праходзіць штогод з 1977 года. Да гэтага яго ні разу не адмянялі, у тым ліку ў перыяд пандэміі каранавіруса.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць