Свет

У Казахстане пачаліся сутычкі з сілавікамі, людзі пратэстуюць супраць узвінчвання цаны на газ

З гэтага года ў Казахстане рэзка выраслі цэны на звадкаваны газ — з 60 да 120 тэнге за літр (з 0,14 да 0,27 даляра). Большасць жыхароў краіны запраўляе ім машыны. Гэта выклікала абурэнне людзей.

Мітынгоўцы ў Алматы, 4 студзеня 2022

Пратэсты пачаліся ў Мангістаўскай вобласці — заходнім рэгіёне Казахстана, багатым на нафту і газ. 2 студзеня ў гарадах Жанаозен і Актау людзі выйшлі на вуліцы мітынгаваць. Іх лозунгамі сталі «Нетры — багацце народу» і «Газ па 50 тэнге». У панядзелак сталі адбывацца сутычкі з паліцыяй.

Урад пагадзіўся пайсці на саступкі, паабяцаўшы знізіць цану на звадкаваны газ да 85-90 тэнге. 

«Калі сабекошт вытворчасці газу складае 100 тэнге, і гэта больш, чым жаданыя 50-60, то ў нас ёсць два варыянты: мы ці будзем сядзець у пастаянным дэфіцыце і нашы заводы ў нейкі момант проста спыняцца, ці будуць прымацца вось такія, можа быць, не вельмі папулярныя меры», — апраўдваўся міністр энергетыкі Казахстана Магзум Мірзагаліеў.

Людзей гэта не задаволіла. Пратэсты пачаліся і ў іншых гарадах — Курыке, Акшукуры, Атырау, Шымкенце. Больш мітынгоўцаў стала ў Актау і Жанаозене, дзе сабаралася па некалькі тысяч чалавек. У гэтых гарадах на плошчах ставілі палаткі і палілі вогнішчы.

Пратэсты ў Актабэ, 4 студзеня 2022

Акцыі закранулі таксама Алматы і Нур-Султан. Да эканамічных патрабаванняў дадаліся і палітычныя: людзі выступаюць супраць карупцыі, кумаўства, беспрацоўя.

На пратэстах 4 студзеня было шмат затрыманняў. Часам даходзіла да абсурду, калі ў бус з затрыманымі заносілі немаўля ў вазку. 

У Атырау народ прарваў кардон паліцыі.

А ў Астане (Нур-Султане) сабраўся мітынг рэкорднай для Казахстана шматлікасці.

«Нас натхнілі беларусы», — кажуць некаторыя з дэманстрантаў.

У Алматы ўлады адключылі інтэрнэт. Заблакаваныя два папулярныя інтэрнэт-сайты: Kaztag.kz i Orda.kz. 

Увечары аўторка прэзідэнт Казахстана заявіў у твітары, што ў Мангістаўскай вобласці цэны на газ знізяць да 50 тэнге за літр.

Ён паабяцаў, што астатнія патрабаванні грамадзян разгледзяць на заўтрашняй нарадзе. І заклікаў не паддавацца «заклікам дэструктыўных асобаў, зацікаўленых у падрыве стабільнасці і адзінства грамадства».

Людзей запэўнілі, што не будуць прыцягваць да адказнасці за мітынгі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць