Грамадства

На мяжы ГУБАЗіК затрымаў сына бізнэсмена Эдуарда Вайцяховіча, які ехаў на пахаванне бацькі

Ілля Вайцяховіч, 36-гадовы малодшы сын легендарнага беларускага бізнэсоўца з вёскі Камарова Эдуарда Вайцяховіча, ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі і быў затрыманы ГУБАЗіКам проста на мяжы. Пра гэта паведамілі знаёмыя Іллі.

Ілля Вайцяховіч. Фота: Snezhana Zelcha.

Ілля Вайцяховіч спрабаваў уехаць у Беларусь 14 студзеня. Яго доўга не адпускалі беларускія памежнікі, а затым прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа з Мінска і адвезлі мужчыну ў ізалятар на Акрэсціна.

Ілля затрымліваўся 12 жніўня 2020 года і атрымаў 15 сутак. Верагодна, ён знаходзіўся ў базе «Беспарадкі», якую вядзе МУС Беларусі. Туды ўносяць тых, хто затрымліваўся на пратэстах. Такіх людзей даглядаюць на мяжы асабліва пільна.

Затрыманы Вайцяховіч нібыта на падставе крымінальнага артыкула «прапаганда антыдзяржаўнай дзейнасці», пішуць СМІ.

Бацька затрыманага, вядомы беларускі бізнэсмен Эдуард Вайцяховіч, у 1995-м стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. У наступным годзе Вайцяховіч адным з першых падпісаўся за імпічмент Аляксандру Лукашэнку. У 2002 годзе на былым хутары Падкасцёлак Астравецкага раёна Вайцяховіч стварыў адну з першых у Беларусі аграсядзібаў. Таксама ён арганізаваў на радзіме фестываль «Камарова — кола дзён».

У жніўні 2020 года выступіў супраць гвалту. Прыватная крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.

Памёр бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч

Памяці Эдуарда Вайцяховіча. «Чалавек, які зрабіў вёску Камарова і Нарачанскі рэгіён па-сапраўднаму еўрапейскімі»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны17

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе35

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун29

Прэм'ер-міністр Непала выступіў на Генасамблеі ААН у сонечных акулярах2

Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча4

У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам6

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе15

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны17

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць