Спорт44

БАТЭ пашанцавала

У Лізе Еўропы пяціразовы чэмпіён Беларусі сустрэнецца з балгарскім «Літэксам». Гэта ці не самы лепшы (прахадны) варыянт, што выпасці БАТЭ.

У швейцарскім Ньёне 7 жніўня прайшло лёсаванне плей‑оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Барысаўскі БАТЭ атрымаў у супернікі баўгарскі «Літэкс» (галоўны трэнер - Станімір Стаілаў) з горада Ловеч, гэта ці не самы лепшы варыянт (у - сэнсе прахадны) з магчымых.

«Літэкс» быў заснаваны ў 1921 г., двухразовы чэмпіён Балгарыі (1998, 1999), прычым стаў першым у гісторыі балгарскага футбола клубам-дэбютантам, які ў першы сезон заваяваў залатыя медалі.

У мінулым сезоне ў чэмпіянаце Балгарыі «Літэкс» заняў 4-е месца. А ў розыгрышы Кубку УЕФА выбыў у першым асноўным раўндзе.

***

З балгарскімі клубамі беларусы гулялі 6 разоў (12 матчаў: дзве перамогі, чатыры нічыі, шэсць паразаў, баланс мячоў: 10-24).

У мінулым жніўні БАТЭ ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў перамог «Леўскі» (1:0 у гасцях, 1:1 дома) і выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Матчы БАТЭ - «Літэкс» пройдуць 20 і 27 жніўня. Першы матч пройдзе ў Барысаве.

Пераможца двубою трапіць у групавы турнір Лігі Еўропы.

***

БАТЭ перад лёсаваннем быў пасеяны ў першым кошыку, і яму маглі трапіць «Вердэр» ды «Эвертан».

Іншыя пары першага кошыку: ПАОК (Грэцыя) - «Херэнвен» (Галандыя), «Дынама» Заграб - «Хартс» (Шатландыя), «Эвертан» (Англія) - «Сігма» (Чэхія). «Вердэр» (Брэмен, Нямеччына) - «Актабэ» (Казахстан), за «Актабэ» выступае беларус Андрэй Лаўрык.

Пецярбургскі «Зеніт» (Сяргей Карніленка) згуляе з партугальскім «Насіяналам», пермскі «Амкар» (Міхаіл Афанасьеў) з лонданскім «Фулхэмам», данецкі «Металург», што выбіў з еўракубкаў МТЗ-РІПА, згуляе з венскай «Аўстрыяй», нарвежскі «Тромсё» з «Атлетыкам» з Більбао (Іспанія), «Славія» (Прага), за якую выступае Віталь Трубіла, згуляе з «Црвенай Звездай».

***

Нагадаем, што БАТЭ стартаваў з 2‑га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы «Македонію» (2:0, 2:0), а ў 3‑м раўндзе па выніках двух матчаў саступіў латвійскаму «Вентспілсу» (0:1, 2:1). «Вентспілс» у плей‑оф Лігі чэмпіёнаў згуляе з «Цюрыхам».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага21

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць