Грамадства

Дзяждэп папярэдзіў Макея пра санкцыі ў выпадку ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны

ЗША папярэдзілі ўлады ў Мінску аб наступствах у выпадку ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і зноў заклікалі вызваліць палітвязняў.

Памочніца дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Карэн Донфрыд у тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем 3 лютага ўзняла тэмы, «якія выклікаюць трывогу: нарошчванне колькасці расійскіх войскаў у Беларусі і працяг парушэння правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі».

«Яна чарговы раз выказала заклапочанасць ЗША наконт анансаванага Расіяй плана прыцягнуць 30 тысяч ваенных да вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў сітуацыі, калі больш за сто тысяч ужо размешчаныя на мяжы Расіі і Украіны, — гаворыцца на старонцы бюро Дзярждэпартамэнта ЗША па справах Еўропы і Еўразіі ў Твітары. — Памочніца дзяржсакратара Данфрыд падкрэсліла, што Беларусь сутыкнецца з тымі ж наступствамі, што і Расія, калі стане часткай плана па далейшым уварванні ва Украіну».

«Яна таксама падкрэсліла, што цяперашнія санкцыі ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі з'яўляюцца адказам на парушэнне правоў чалавека. Яна заклікала рэжым вызваліць больш за тысячу палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах», — адзначана ў паведамленні.

Чытайце таксама:

НАТА: Расія перакінула ў Беларусь 30 тысяч салдат

Каментары

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць