Меркаванні1515

Як у Еўропе — гэта як?

«З 2011 года мы будзем жыць як у Еўропе», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. А што для вас значыць выраз «Жыць па‑еўрапейску»? — запытаўся карэспандэнт НН у людзей на вуліцы.

«З 2011 года мы будзем жыць як у Еўропе», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Што для вас значыць выраз «Жыць па‑еўрапейску»? — запытаўся карэспандэнт НН у людзей на вуліцы.

Вольга, 20 год: Я не ведаю як гэта — жыць па‑еўрапейску. Мы тут усе па‑беларуску жывём. Адкуль мы можам ведаць, як там жывуць людзі ў Еўропе.

Андрэй, 42 гады: Для мяне жыць па‑еўрапейску, гэта значыць мець якаснае медыцынскае абслугоўванне, гарантыі бяспечнага жыцця, быць упэўненым, што з маімі дзецьмі нічога не здарыца, калі я адпускаю іх у школу.

Павел, 28 год: Жыць па‑еўрапейску — гэта значыць адчуваць сябе абароненым з боку дзяржавы, найперш ў юрыдычным сэнсе. Мець магчымасць звярнуцца ў суд, не баючыся, што там праўды не знойдзеш.

Кацярына, 24 гады: Асабіста для мяне «еўрапейскасць» заключаецца ў іншай культурнай прасторы, магчымасці адчуваць сябе ў асяроддзі, якое кардынальна адрозніваецца ад нашага беларускага, прапітанага постсавецкай спадчынай.

Валерый, 69 год: Жыць па‑еўрапейску – гэта значыць быць свабодным, адчуваць сябе беларусам і жыць не ў беднасці, а ў дабрабыце.

Алена, 43 гады: Па‑еўрапейску, гэта значыць разам з Еўропай, а не асобна ад яе. Проста жыць прыстойна.

Генадзь, 50 год: Для мяне жыць па‑еўрапейску – гэта найперш жыць забяспечана ў матэрыяльным плане. Мець добры заробак, які б дазволіў ня толькі выжываць, але і адпачываць. Падарожнічаць. Хай сабе і не за межы Беларусі, а на Нарач.

Насця, 24 гады: Жыць па‑еўрапейску. Для мяне гэта проста добразычлівыя твары на вуліцах, а таксама права на ўласнае меркаванне.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць