У Мінску пабудуюць яшчэ адзін электрадом, аднак ён будзе адрознівацца ад папярэдніх
Аднапад’ездны 19-павярховік вырасце на ўчастку ў межах вуліцы Грушаўскай — завулка Разінскага — вуліцы Разінскай.

Галоўная асаблівасць дома ў тым, што ў ім не будзе цэнтральнага класічнага цепланосьбіта, паведамляюць Мінск-навіны.
Ацяпленне памяшканняў прадугледжанае за кошт індывідуальных аднаконтурных электракатлоў, размешчаных у ізаляваным тэхнічным памяшканні кожнай кватэры. Гэтыя агрэгаты будуць падаграваць ваду, што падаецца ў сістэму ацяплення.
У пакоях змантуюць сталёвыя панэльныя радыятары з тэрмастатычнымі клапанамі для рэгулявання цеплааддачы.
Кіраванне прадугледжваецца ў ручным або аўтаматычным рэжыме з падтрыманнем зададзенай тэмпературы паветра ў памяшканні і цепланосьбіта ў сістэме ацяплення. Што важна, прыборы такога тыпу працуюць бясшумна.
Акрамя катлоў, у тэхнічным памяшканні кожнай кватэры таксама ўсталююць электрабойлер ёмістасцю 200 л. Ён забяспечыць падагрэў і камфортнае выкарыстанне гарачай вады нават пры максімальных рэжымах водаспажывання. Ёсць таксама рэжым, які дазваляе нагрэць ваду да 50 градусаў.
Дом павінны здаць у маі 2023 года. Жыць у ім будуць сем'і работнікаў Дэпартамента аховы, а таксама шматдзетныя.
Першыя электрадамы ў сталіцы пабудавалі ў 2021-м у Маскоўскім раёне на скрыжаванні вуліц Грушаўскай, Папаніна і Шчорса.
Побач размясцілася модульная кацельня на 4 электракатлы, якія награваюць і падаюць цепланосьбіт ў дамы. Для спажыўцоў жа ўсё звыкла: у кватэрах няма дадатковага абсталявання, устаноўленыя звычайныя радыятары.
-
Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну
-
У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы
-
Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары