Свет

Пераможца нацадбору на «Еўрабачанне» ад Украіны адмовілася ад паездкі на конкурс

Пра гэта Аліна Паш паведаміла на сваёй старонцы ў Інстаграме. Прычына — скандал вакол яе паездкі ў Крым у 2015 годзе.

«Я не хачу гэтай віртуальнай вайны і хейту. Галоўная вайна цяпер — гэта знешняя, якая прыйшла ў маю краіну ў 2014 годзе. Я не хачу далей быць у гэтай бруднай гісторыі. З цяжкім сэрцам я здымаю сваю кандыдатуру ў якасці прадстаўніка Украіны на конкурсе «Еўрабачанне». На жаль, мне сапраўды вельмі шкада», — напісала яна.

Скандал з вынікамі ўкраінскага адбору на «Еўрабачанне» разразіўся пасля перамогі Аліны ў нацыянальным адборы.

Аліна Паш наведвала акупаваны Крым у 2015 годзе. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна ўязджала туды праз Расію, што з’яўляецца парушэннем законаў. У сувязі з гэтым Паш прадаставіла даведку, нібыта ад Памежнай службы Украіны, аб законным перасячэнні мяжы.

Але пазней ведамства заявіла, што не выдавала пераможцы нацадбору такі дакумент. Разбіральніцтва працягваецца.

Нагадаем, што ў фінале ўкраінскага адбору выступаў і беларускі спявак Майкл Соўл.

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Viva Braslav ужо заўтра, а беларусы кінуліся здаваць ці перапрадаваць квіткі — у чым прыкол?9

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць