Спорт

Міжнародны алімпійскі камітэт разгледзіць пытанне ўдзелу непаўналетніх у Алімпіядах

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах падзяліўся меркаваннем аб неабходнасці ўвядзення ўзроставага цэнзу на Алімпійскіх гульнях.

Пытанне ўдзелу непаўналетніх у Алімпіядзе вельмі актульнае для фігурнага катання. На фота: Каміла Валіева

Адказ Баха прагучаў на пытанне аб допуску расійскай фігурысткі Камілы Валіевай да спаборніцтваў у Пекіне. Раней Спартыўны арбітражны суд дазволіў 15-гадовай спартсменцы працягнуць выступы, нягледзячы на станоўчы допінг-тэст. Яе ўзрост стаў абаронай ад разбіральніцтва.

«Не ўпэўнены, што мне бяспечна выказваць асабістае меркаванне па пытанні аб узроставых абмежаваннях, але ўсё ж. У сумленным спаборніцтве да ўсіх павінны прымяняцца аднолькавыя правілы. Нам трэба зразумець, як гэтага дамагчыся, улічваючы ўсе абставіны».

«Ёсць пытанні, якія неабходна вырашыць, гэта тычыцца праблемы непаўналетніх на спаборніцтвах для дарослых. Наш выканкам пачаў думаць пра гэта, гэта патрабуе абмеркавання і кансультацый», — цытуе ТАСС Баха, які адзначыў, што рашэнне аб мінімальным узросце ўдзелу ў Гульнях павінны прымаць прадстаўнікі федэрацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі25

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі25

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць