Грамадства

Дзярждэп заклікаў грамадзян ЗША неадкладна пакінуць Беларусь

Дзярждэп ЗША ў суботу выпусціў папярэджанне аб небяспецы для амерыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Фота: Alexander Zemlianichenko Jr, AP

«Дзяржаўны дэпартамент рэкамендуе грамадзянам ЗША не ездзіць у Беларусь і настойліва заклікае грамадзян ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі, неадкладна пакінуць краіну», — гаворыцца ў дакуменце.

Амерыканскіх грамадзян папярэдзілі, што ў сувязі з вайной ва Украіне «назіраецца падвышаная напружанасць у рэгіёне, сітуацыя непрадказальная, а рэжым працы Менскага аэрапорта і сухапутнай мяжы Беларусі могуць змяніцца без паведамлення».

У Дзярждэпе таксама заклікалі грамадзян ЗША пазбягаць публічных дэманстрацый, «паколькі магчымыя патэнцыйныя пераследы, накіраваныя канкрэтна супраць замежнікаў».

Магчымасці ўрада ЗША па аказанні планавых або неадкладных паслуг грамадзянам ЗША ў Беларусі моцна абмежаваныя з-за абмежаванняў ўрада гэтай краіны ў дачыненні да штатнага раскладу амерыканскай амбасады, адзначаецца ў дакуменце.

Каментары

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць