Свет

Еўрасаюз пашырыў санкцыйны спіс беларускіх вайсковых чыноўнікаў яшчэ двума дзясяткамі прозвішчаў

Амбасадары краін Еўрасаюза 28 лютага вырашылі накласці візавыя санкцыі на 22 беларускіх высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў Міністэрства абароны. «Радыё Свабода» атрымала гэты санкцыйны спіс ужо цяпер, хоць афіцыйная публікацыя яго запланаваная на 1 сакавіка.

У дадатковым чорным спісе Еўрасаюза апынуліся, сярод іншых:

  • Леанід Касінскі, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі;
  • Ігар Мажылоўскі, начальнік Галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі;
  • Алег Воінаў, начальнік Упраўлення міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі;
  • Сяргей Саута, начальнік Дэпартамента прававога забеспячэння Міністэрства абароны Беларусі;
  • Іван Багуслаўскі, начальнік Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сілаў пры Міністэрстве абароны Беларусі;
  • Дзмітрый Міхалап, намеснік камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі;
  • Анатоль Булаўка, намеснік камандуючага па ідэалагічнай рабоце і начальнік ідэалагічнай работы ВПС і войскаў СПА Беларусі;
  • Віктар Сойка, намеснік камандуючага па ўзбраенні, начальнік Упраўлення ўзбраення ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі;
  • Юры Пейгановіч, намеснік камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі па тылавым забеспячэнні;
  • Аляксандр Бас, намеснік камандуючага Заходнім аператыўным камандаваннем Беларусі;
  • Дзмітрый Бякрэн, намеснік камандуючага войскамі па ідэалогіі, начальнік аддзела ідэалогіі Заходняга аператыўнага камандавання.

Чакаецца таксама, што 1 сакавіка амбасадары краін ЕС прымуць рашэнне адносна дадатковых эканамічных санкцый супраць Беларусі ў сувязі з яе ўдзелам у вайне Расіі супраць Украіны.

«Паўплывай на гэта, ты ж можаш». Сям'я з Дняпра звярнулася да свайго сваяка — памочніка міністра абароны Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць