Усяго патроху2626

Купляйце кітайскае!

У беларускіх вёсках няма каму працаваць. Пачалі завозіць кітайцаў.

Некалькі тыдняў таму на рынках Пружанаў, Кобрына і Брэста з’явіліся агуркі, памідоры, звыйчайная і пекінская капуста, дыні, вырашчаныя работнікамі замежнага прадпрыемства «Шэнян», размешчанага ў ваколіцах вёскі Шчэрчава Пружанскага раёна.

У «Шэнян» на сёння працуюць каля 100 грамадзян Кітаю. Яны апрацоўваюць некалькі дзесяткаў гектараў зямлі. Садавіну і гародніну вырошчваюць у адкрытым грунце і цяпліцах.

Першыя партыі гародніны хоць і сталі дэманстрацыяй аграпрамысловага спрыту, не вельмі ўразілі нашых суайчыннікаў. Так, пружанская раённая газета паведамляла, што

жыхароў райцэнтру на рынку моцна «…збянтэжыў знешні выгляд агародніны: даўжыня агуркоў дасягала паўметра».

І хай каштавалі агуркі кітайскіх гатункаў, вырашчаныя на пружанскай зямлі, танней, чым у іншых гандляроў, людзі ўсё‑ткі болей набывалі знаёмую «Крынічку».

Але не ўсё адназначна. На прыпынку «Шчэрчава» стаіць гандлёвая кропка кітайскіх сяброў, дзе прадаюцца дыні, памідоры, капуста, гуркі. Адна з пенсіянерак пры мне набыла цэлы пакет памідораў. «У краме прадаюць па 3 800 рублёў, а тут за 2 000, ‑‑ паведаміла жанчына. — Выраслі ж яны ў нашай зямлі, хай і гатункі кітайскія «.

Генеральны дырэктар «Шэнян» Ван Хайхун, на жаль, не размаўляе па‑руску, але на дапамогу аўтаругэтых радкоў прыйшоў перакладчык Ухудцэ, а потым і агароднік Андрэй Шумкоў, ваенны пенсіянер, былы намеснік камандзіра 7‑й трубаправоднай брыгады, у казармах і на тэрыторыі якой месцяцца кітайскія сельскавытворцы. Палі гаспадаркі «Шэнян» знаходзяцца непадалёк ад прыпынку «Шчэрчава». Наведаўшы палі, карэспандэнт пераканаўся, што з капустай — пекінскай і белакачаннай — кітайцы ўгадалі: ураджай добры. А вось з памідорамі, як кажуць, поўны пралёт: нязвыкла рана стартаваўшы ў гэтым годзе фітафтароз не пашкадаваў у адкрытым грунце і кітайскія гатункі …

‑‑ Гэты год навучыў шмат чаму кітайскіх сяброў, ‑‑ кажа Андрэй Шумкоў. — Яны ж збірацца сур’ёзна развярнуцца. Пазней будуць вырошчваць традыцыйныя беларускія гатункі.

У цяпліцах на тэрыторыі часткі госці з Паднябеснай вырочшваюць агуркі, памідоры, дыні… У адкрытым грунце высадзілі кавуны, але іх памер на пачатак жніўня не вельмі ўражвае, тут жа расце і перац. Кітайскія жанчыны, каля 40 чалавек, актыўна і старанна вывозяць у тачках бацвінне. Але чаму так мала славянскіх твараў? Бо «адпускаліся» кітайцам землі з умовай, што пытанне з беспрацоўем у Шчэрчаве будзе ліквідаваны?

‑‑ На першы сход, арганізаваны сельсаветам, дзе гутарка вялася пра працаўладкаванне, прыйшлося каля 100 мясцовых жыхароў, ‑‑ працягвае Андрэй Шумкоў. — Але на работу выйшлі 30, з якіх засталася «жменька», як толькі ім далі па рыдлёўцы.

У кітайцаў, ведаеце, працаваць трэба ў такім тэмпе, у якім яны самі, хаця заробкі невысокія. А людзі яны вельмі працалюбівыя. Прычым генеральны дырэктар Ван Хайхун часта працуе з матыкай у полі нараўне з падначаленымі …

Дарэчы, перад гасцямі некалькі разоў выступалі кіраўнікі раёну, сельсавету, РАУС. Распавядалі пра некаторыя нюансы беларускага менталітэту. Справа ў тым, што жыхары скардзіліся: то голы кітаец купаўся ў вадаёме, то пах смажанага селядца абураў шчэрчаўцаў. Вялікіх канфліктаў і непаразуменняў у мясцовых жыхароў з кітайцамі цяпер не ўзнікае.

Але сто чалавек з Паднябеснай у Шчэрчаве — не апошняя ктайская хваля. Некалькі дзён таму у Пружанскім райвыканкаме адбылася нарада з удзелам кіраўніцтва раёну, вобласці. Прысутны на нарадзе пасол Беларусі ў КНР Анатоль Тозік паведаміў: у самы бліжэйшы час на пружанскай зямлі будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект. Побач з вёскай Шэні (гэта каля пяці кіламетраў ад Пружан) з’явіцца цяплічны комплекс з некалькіх сотняў цяпліц. Памер адной цяпліцы ‑‑ 10х82 метра, а ў доміку, да якога тарцовай часткай выходзіць каркас, будзе пражываць кітайская сям’я. Вагоны з цяпліцамі ўжо стаяць на мяжы, узнятае пытанне аб іх ільготным растаможванні.

…У Пружаны аўтара гэтых радкоў даставіў на «Аудзі» ваенны пенсіянер з Шчэрчава. Карэспандэнт пацікавіўся, чаму мужчына сам не працаўладкаваўся ў «Шэнян»? Той паціснуў плячыма і адказаў:

«У каменным веку жыць не жадаю. У палях павінны працаваць трактары і камбайны, а не людзі з матыкамі. Няхай і вельмі працалюбівыя. А за грашы шчэрчаўцы працаваць не будуць».

Аляксандр Горбач, Вечерний Брест

Каментары26

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць