Эканоміка

Лукашэнка падпісаў сакрэтны ўказ аб экспарце калійных угнаенняў

3 сакавіка 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб экспарце». Цяпер дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу па частках. У тым ліку дзеянне аднаго з пунктаў указа распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 3 снежня 2021 года, піша reform.by.

Фота: reform.by

Зразумець, пра што ва ўказе ідзе гаворка, складана. Бо два яго пункты — для службовага карыстання, і іх тэкст не публікуецца.

У трэцім, апублікаваным пункце гаворка ідзе пра тое,што ААТ «Беларуская калійная кампанія» атрымлівае права выкарыстоўваць у назве (у рэквізітах дакументаў або рэкламных матэрыялах) слова «беларуская» і мець пячатку, штампы і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Указ таксама адмяняе 14 папярэдніх указаў, якія так ці інакш рэгулявалі экспарт калійных угнаенняў.

Нагадаем, 2 снежня 2021 года Мінфін ЗША ўнёс «Беларускую калійную кампанію» і яе даччынае прадпрыемства ТАА «Аграросквіт» у санкцыйны спіс. Ліцэнзія Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) на ажыццяўленне здзелак з гэтымі кампаніямі, у якіх ААТ «Беларуськалій» мае маёмасныя інтарэсы, дзейнічае да 1 красавіка 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ20

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ20

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць