Культура

«Кату перадаваў прывітанне Васіль Быкаў» — у свет выйшла кніга Рыгора Барадуліна «У ката Мірона чорная карона»

Выйшла ў свет кніга Рыгора Барадуліна «У ката Мірона чорная карона», і хоць паэт адышоў у лепшы свет 8 гадоў таму, творчасць яго жыве, а творы — выдаюцца. Укладальніцай кнігі выступіла беларуская літаратарка Аксана Спрынчан.

Budzma.org дазнаўся ў яе, што гэта за кніга і чым яна будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.

Ад малюнкаў з коцікамі да выдання кнігі

Аксана Спрынчан распавядае, як нарадзілася ідэя стварыць гэтую кнігу. Усё пачалося з сумеснай працы з мастаком Міхасём Дайлідавым. Ён аздабляў аўтарскую кнігу Аксаны і шматлікія кнігі, якія яна ўкладала: «Аднойчы ён прынёс мне чорна-белыя малюнкі катоў і прапанаваў напісаць да іх вершы. Каты былі гэткія выкшталцоныя і шляхетныя, што, здавалася, ты ў каціным раі на зямлі, пра што яшчэ можна марыць.

Але раптам я ўспомніла, што дачка ў школе пісала навуковую працу «І кот, як нейкі дух сярэднявечча. Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна», і зразумела, што вершы для гэтых малюнкаў ужо створаныя, раскіданыя па розных кнігах, трэба іх толькі пасяліць разам, укласці старонку за старонкаю», — натхнёна распавядае літаратарка.

Па нейкім часе атрымалася знайсці і выдавецтва, якое было зацікаўленае выдаць такую кнігу — выдавецтва «Кнігазбор» у серыі «Каляровы ровар».

Кніга ад 0 да Вечнасці, чаму так? У апісанні да кнігі ёсць узроставая пазнака: ад 0 да Вечнасці. Аксана апавядае, чаму кніга можа быць цікавай дзецям і дарослым: «Кніга пра катоў і пра нас, пра жыццё і смерць, таму і ад 0 да Вечнасці. Кожны адчуе нешта сваё, пацікавіцца жыццём Рыгора Барадуліна, звязаным з катамі. Вось, да прыкладу, што знайшла дачка для сваёй працы: «Котка Рыжуля пражыла ў Рыгора Барадуліна 21 год, потым жыў кот Мірон, а ў 2003 годзе паэт узяў у сваіх родных Ушачах Рысіка. Кот Мірон быў чорна-белым, а Рыжуля і Рысік рудымі. Ва ўсіх інтэрв’ю, успамінах і выступах Рыгор Барадулін не забываўся сказаць добрае слова пра сваіх катоў», — тлумачыць Аксана.

Каты для Рыгора Барадуліна заўжды былі натхненнем і падтрымкай. У 2010 годзе паэт больш за месяц прабыў у лякарні, дык па вяртанні сказаў у адным з інтэрв’ю, што сустрэў Рысіка, і настрой адразу палепшаў, захацелася жыць і пісаць.

«Кот быў сапраўдным удзельнікам сям’і для паэта. Пра гэта ведалі і ўсе сябры. Перад смерцю народны пісьменнік Васіль Быкаў перадаў прывітанне кату Мірону Рыгору Барадуліна, што занатаваў у дзённіках Сяргей Шапран», — працягвае ўкладальніца кнігі.

«Рыгор Барадулін параўноўваў катоў з дзецьмі: «А што вы думаеце! Ён, як і дзіця, адчувае, хто добры, а хто дрэнны». А гэтае адчуванне ва ўсе часы патрэбнае як дзецям, гэтак і дарослым. Нездарма, відаць, і дзве кнігі для дзяцей Рыгора Барадуліна маюць у назвах катоў: «Ішоў коця па канапе» (1997) і «Кошки в лукошке» (1985, на рус. мове)», — рэзюмуе літаратарка.

Кніга не пра павучанне, а пра любоў

Аксана распавядае, што галоўная ідэя кнігі зусім не ў павучанні дзяцей і дарослых, сэнс кнігі нашмат глыбейшы: «Меней за ўсё я думаю пра павучанні, болей за ўсё пра любоў. Пэўная, што менавіта яе шмат у гэтай кнізе».

Назву кнігі кожны можа разумець па-свойму: «Для назвы кнігі я абрала радок «У ката Мірона чорная карона» з верша «Кот Мірон», бо і кот Мірон быў чорна-белы, і кніга чорна-белая. А пасля, як гэта бывае са знакамітымі аўтарамі, кожны стаў бачыць у назве нешта сваё: нехта ўзгадваў Мірона-Чалавека, нехта пабачыў адсыланне да праблемы каронавіруса («чорная карона» альбо прачытаў «Мікрона»),» — апавядае пра асацыяцыі чытачоў укладальніца.

Чаму ж каты ўпрыгожваюць Беларусь?

Завяршае размову з Budzma.org укладальніца кнігі і літаратарка Аксана Спрынчан тэзай, над якой хочацца паразважаць: «Упрыгожваюць, бо імкнуцца да хараства, самі будучы хараством. Але не толькі ўпрыгожваюць — і лекуюць, а гэта таксама надзвычай актуальна для беларусаў».

Кнігу можна набыць у «Акадэмкнізе», «Цэнтральнай кнігарні», «Светачы», «Кнігах і кніжачках», «Параграфе 45», «Рагне». З дастаўкай па Мінску і поштай у knihi.by, «Тэхналогіі», «Мой модны кут», kniger.by.

Каментары

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом2

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →