Свет

Памерла былая дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт

Мадлен Олбрайт было 84 гады, пасаду дзяржсакратара ЗША яна займала ў 1997—2001 гадах, падчас другога тэрміну прэзідэнта Біла Клінтана.

Мадлен Олбрайт нарадзілася ў 1937 годзе ў Празе, яе бацькі былі багемскімі яўрэямі. Яе бацька быў дыпламатам, дзякуючы чаму сям'я перажыла Халакост, знаходзячыся за мяжой. А ў ЗША Корбелы (такое дзявочае прозвішча Мадлен Олбрайт) пераехалі пасля камуністычнага перавароту 1948 года ў Чэхаславакіі. 

Олбрайт стала першай жанчынай у гісторыі на пасадзе дзяржсакратара ЗША. Яна была прыхільніцай жорсткага курсу ЗША ў міжнародных адносінах, выступала за ўзмацненне пазіцый ЗША ў НАТА. Менавіта пры ёй НАТА наважылася на нанясенне ўдараў па ваеннай інфраструктуры мілошавіцкай Югаславіі ў 1999 годзе.

У ліпені 2021 года падчас свайго візіту ў ЗША з Мадлен Олбрайт сустракалася Святлана Ціханоўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»18

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

«Алеся» і «Марыя» пройдуць пад Свіслаччу. Як у сталіцы будуюць трэцюю лінію метро

Хітры беларус змяніў імя і прозвішча, каб абысці забарону на ўезд у Фінляндыю. Але не пракаціла12

Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж6

У Талачынскім раёне на чыгуначным пераездзе захрас аўтавоз

Заўзятары ПСЖ пасля перамогі каманды ўчынілі беспарадкі — фанаты палілі машыны і грамілі крамы23

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»18

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць