Свет

Барэль заявіў, што Еўропа зможа адмовіцца ад расійскага газу на працягу двух гадоў

Пра гэта ў нядзелю сказаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Жазэп Барэль. Фота: Olivier Matthys, AP Photo

«Цягам двух гадоў Еўропа адмовіцца ад расійскага газу», — заявіў Барэль у інтэрв'ю тэлеканалу «Скай ньюс — Арабія». Разам з тым, па словах Барэля, еўрапейскія дзяржавы «імкнуцца дыверсіфікаваць крыніцы газу ў Еўропу» і «знізіць залежнасць ад расійскай энергетычнай сыравіны, але не забараніць яе».

Ён таксама заўважыў, што Еўрапейскі саюз «імкнецца сфармаваць спецыяльнае войска для супрацьстаяння агульным выклікам».

Па словах Барэля, Еўропа сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай хваляй бежанцаў з Украіны. Ён дадаў, што гэты цяжар «падзеляць усе краіны Еўропы».

У той жа час міністр прыродных рэсурсаў Канады Джонатан Уілкінсан сказаў, што многія краіны гатовыя «дапамагчы, наколькі гэта магчыма, з пункту гледжання выцяснення расійскай нафты і газу».

Канада экспартуе дадаткова 200 000 барэляў нафты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз9

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць