Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна да спынення агню ва Украіне і паляпшэння гуманітарных умоў для мірных жыхароў, піша Бі-бі-сі.

Па паведамленні офіса Эрдагана, прэзідэнты правялі тэлефонную размову ў нядзелю.
На гэтым тыдні ў Турцыі павінен прайсці наступны раўнд прамых перамоў паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны. Аднак пра канкрэтны час і месца іх правядзення пакуль не паведамляецца.
Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу выказаў надзею, што гэтая сустрэча прывядзе да пагаднення аб спыненні агню і ўсталяванні міру.
Каментары