Здароўе66

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый

Інтэрвальнае галаданне стала сапраўдным хітом апошніх гадоў: многія лічаць, што калі есці толькі ў пэўны час, напрыклад, з 8‑й раніцы да 4‑й дня, то лішняя вага сыдзе сама сабой, а здароўе палепшыцца. Аднак новае сур'ёзнае даследаванне паказвае, што гэта не дзейнічае.

Пра гэта піша тэлеграм-канал Сybulinka са спасылкай на публікацыю ў аўтарытэтным часопісе Science Translational Medicine.

Навукоўцы з Нямецкага інстытута харчавання чалавека і клінікі Charité прыйшлі да высновы: абмежаванне часу прыёму ежы само па сабе не нясе аніякай карысці для метабалізму і сэрца, калі вы не змяншаеце агульную колькасць калорый.

Як праводзілі эксперымент

Раней лічылася, што папулярная схема «8/16» (калі чалавек есць цягам 8 гадзін, а 16 гадзін галадае) зніжае рызыку атлусцення, паляпшае адчувальнасць да інсуліну і нармалізуе цукар.

Але праблема ранейшых назіранняў была ў тым, што навукоўцы не маглі зразумець: паляпшэнні адбываюцца праз «магію» часу ці проста таму, што за 8 гадзін чалавек паспявае з'есці менш, чым за ўвесь дзень?

Каб паставіць кропку ў гэтым пытанні, даследчыкі адабралі 31 жанчыну з лішняй вагой або атлусценнем. Эксперымент быў строгім:

  • Два тыдні ўдзельніцы елі згодна з «ранішнім» рэжымам (з 08:00 да 16:00).

  • Два тыдні — паводле «вечаровага» (з 13:00 да 21:00).

Галоўная ўмова: жанчыны атрымлівалі абсалютна аднолькавыя каларыйнасцю і складам стравы. Гэта дазволіла выключыць фактар пераядання ці недаядання.

Вынікі расчароўваюць

Аналіз паказаў, што ні ранні, ні позні рэжым харчавання не прывёў да клінічна значных змен. Адчувальнасць да інсуліну, узровень ліпідаў у крыві і маркеры запалення засталіся такімі ж, як і былі.

Аўтары даследавання канстатуюць: карысць, якую прыпісвалі інтэрвальнаму галаданню раней, хутчэй за ўсё, была вынікам банальнага скарачэння калорый. Людзі проста менш елі, бо мелі на гэта менш часу.

Але ёсць адзін нюанс

Адзінае істотнае адрозненне, якое заўважылі навукоўцы, тычыцца біялагічных рытмаў. Графік харчавання сапраўды ўплывае на «ўнутраны гадзіннік». Пры познім рэжыме прыёму ежы цыркадныя рытмы ў жанчын ссоўваліся ў сярэднім на 40 хвілін, што прыводзіла да больш позняга засынання і цяжэйшага абуджэння.

Такім чынам, галоўны сакрэт пахудання і метабалічнага здароўя застаецца нязменным і сумным: ключавое значэнне мае не тое, калі вы ясце, а тое, колькі вы ясце.

Каментары6

  • Слон
    07.01.2026
    А як да Гайдукевіч?
  • lost in translation
    07.01.2026
    вы блытаеце інтэрвальнае галаданне з рэжымам харчавання
    ***
    Інтэрвальнае галаданне (ІГ) - гэта рэжым харчавання, які чаргуе перыяды прыёму ежы і перыяды ўстрымання ад ежы, факусуючыся не на тым, што ёсць, а на калі ёсць, з мэтай паляпшэння здароўя і зніжэння вагі, часта праз актывацыю працэсу аўтафагіі (самаачысткі клетак). Папулярныя схемы ўключаюць метад 16/8 (16 гадзін галадання, 8 гадзін для ежы), 5:2 (5 дзён звычайнага харчавання, 2 дні з моцным абмежаваннем калорый) і іншыя варыяцыі.
    ---
    Нядаўна медыкі "дазволілі" галадаць да 36-ці гадзін
  • Няпраўда
    07.01.2026
    Сакрэт інтэрвальнага гадавання не ў дэфіцыце калорый, а ў тым, што праз доўгія інтэрвалы без ежы страўнік сцягваецца і з часам, вы пачынаеце есці меньш у прамежкі, калі есці можна.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць