Грамадства1010

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру

У новым выпуску ТОКу палітык і былы палітзняволены Павел Севярынец прыгадаў сваё першае зняволенне і неймаверную магчымасць вызвалення, ад якой ён адмовіўся.

Са слоў Севярынца, першы сур’ёзны турэмны досвед ён атрымаў у 1998‑м годзе, калі яшчэ быў студэнтам. Тады 20‑гадовы актывіст апынуўся на Валадарцы пасля акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Падставай для затрымання стаў інцыдэнт на канцэрце, прысвечаны аб’яднанню Беларусі і Расіі, дзе Павал перахапіў мікрафон, каб выказаць пратэст.

Аднак, як сцвярджае палітык, акрамя абвінавачання ў зрыве гэтага мерапрыемства, следчыя пачалі накідваць іншыя абвінавачанні і казалі, што ён «з турмы не выйдзе». Са слоў Севярынца, артыкулы, паводле якіх яго абвінавачвалі, прадугледжвалі пакаранне на 15‑20 гадоў пазбаўлення волі.

Севярынец адзначае, што ў той час у Расіі яшчэ існавалі дэмакратычныя сілы, якія ціснулі на рэжым Лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць беларускіх апазіцыянераў. На гэтай хвалі адбылося неверагоднае: Севярынца пагадзіліся выпусціць на тры дні для ўдзелу ў пахаванні малога пляменніка — сына малодшай сястры:

«Лукашэнкаўскі рэжым тады мо падумаў: «Ну добра, выпусцім, каб ён з’ехаў. Даем магчымасць. Выпускаем яго на пахаванне пляменніка». Ніколі ў жыцці не бачыў, каб каго б там ні было выпускалі на пахаванне пляменніка. Гэта было проста «ідзі гуляй і вяртайся». Праз тры дні я павінен вярнуцца. Але з падтэкстам «ну ўсё, вымятайся».

Аднак пасля пахавання перад актывістам паўстаў выбар: вярнуцца ў камеру, дзе чакаў велізарны тэрмін, альбо ўцячы. Сябры прапанавалі аформіць фіктыўную хваробу, каб застацца на волі.

«Сябры кажуць: «Давай зробім так. Ёсць дактары, якія гатовы сказаць, што ў цябе там апендыцыт альбо невядома што, і няможна вяртацца ў турму. А там паглядзіш тыдзень-два, месяц, можа, і забудзецца».

Але менавіта на паркоўцы каля паліклінікі, са слоў Паўлам здарылася тое, што ён называе «перазагрузкай»:

«З такім планам мы пад’язджаем да 33‑й паліклінікі, трэба было забраць медыцынскія паперы. І як толькі мы пад’язджаем да паркоўкі, я перажываю тое, чаго ніколі не перажываў у жыцці. На мяне як бы сыходзіць з неба нейкае святло: «Не трэба табе гэтая паліклініка, не трэба табе гэтая лякарня, вяртайся ў турму». Проста вось як камп’ютар перазагрузіўся. Я сяджу і разумею, што мне трэба вяртацца ў турму.

Я кажу: «Так, хлопцы, стоп. Я вярнуся». — «Паша, ты што?!» — яны ўсе былі ў шоку ад плана. Я адмовіўся ад гэтага плана, я адмовіўся ўцякаць куды-небудзь. Я зразумеў, што проста праўда, за якой трэба ісці».

Нягледзячы на шок сяброў, Павел а 6‑й вечара 21 красавіка 1998 года быў ля брамы СІЗА. Перад самым уваходам Аляксей Фралоў паспеў перадаць яму Новы Запавет, які ён паклаў зверху ў сумку.

«Грукаюся: «Хто такой? Што нада?» — «Я Севярынец, назад». — «Ідзі адсюда!». Што рабіць? Зараз скажуць, што ўцёк. Праз некалькі хвілін усё-такі адчыняюць дзверы: «Хто такі?» — «Севярынец». — «Севярынец? Ты вярнуўся? Ну ладна, захадзі».

Як згадвае Павел, на працягу наступных тыдняў ён чытаў Евангелле і канчаткова прыйшоў да веры ў Бога 31 мая 1998 года.

«Праз тры дні мяне выпусцілі. І гэта мяне пераканала, што Бог ёсць. Змяняюць [зняволенне] на падпіску аб нявыездзе. Праз чатыры месяцы справа закрываецца «ў сувязі са зменай абставін». Я першы і апошні раз у сваім жыцці чуў такую фармулёўку ў крымінальнай справе: «закрываецца ў сувязі са зменай абставін». Усё. Я на волі, працягваю займацца «Маладым фронтам» і пісьменніцтвам».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Альгерд
    08.01.2026
    Як гэта па-беларуску.
  • Неверагодны Поп Гапон
    08.01.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Маркела
    08.01.2026
    помню той час калі упершыню з'явілася імя Севярынец на палітычным небасхіле. Я тады студэнтам быў. Гэта быў час калі стваралі БРСМ, ён тады называўся БПСМ. Тыя першыя бпсмаўцы адразу пачалі ганьбіць Севярынца. Казалі - трэба вучыцца, не лезці у палітыку, як ён сесію здаць калі увесь час ходзіць на мітынгі і актыўнічае.

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць