Спорт11

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі

Спрынт пройдзе сёння ў нямецкім Аберхофе.

Дар'я Далідовіч, фота сацсеткі

Дарʼя Далідовіч стане першай біятланісткай у гісторыі, якая выступіць у міжнародных спаборніцтвах у складзе Біятлоннай каманды бежанцаў (Biathlon Refugee Team — BRT). 

21-гадовая Дарʼя возьме ўдзел у этапе Кубку свету па біятлоне, які праходзіць у Аберхофе.

Спрынт пройдзе сёння і пачнецца а 17:15 па Мінску, Дар'я выйдзе на трасу 91-й.

Дар'я — дачка ўдзельніка сямі Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па лыжных гонках Сяргея Далідовіча. Чатыры гады таму гэты спартовец падтрымаў пратэсты, выступіў за сумленныя выбары, а ў 2022‑м разам з дачкой эміграваў у Польшчу.

Раней дзяўчына выступала ў юніёрскім Кубку свету па біятлоне без сцяга з пазнакай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі).

Два гады таму Сяргей расказваў пра дачку: «На нас выйшла Юстына Кавальчык, вядомая польская лыжніца, алімпійская чэмпіёнка, якую я ведаў больш за дзесяць гадоў. Цяпер яна працуе спартовым дырэктарам польскай федэрацыі біятлона. Юстына прачытала артыкулы пра нас у польскіх медыя і звязалася з намі. Не тое каб нас прынялі бясплатна, хутчэй, дапамаглі з жытлом, з афармленнем дакументаў і ўладкаваннем у школу. Пакуль што Дар’я трэніруецца, і ў будучыні, я думаю, будзе выступаць за Польшчу. Надуманая дыскваліфікацыя, як у беларускім лыжным спорце, тут наўрад ці магчымая».

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі беларускія і расійскія спартоўцы адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і не бяруць удзелу ў этапах Кубка свету і чэмпіянатах свету, Алімпіядах, а ўдзельнічаюць у Кубку Расіі.

Каментары1

  • Ф
    08.01.2026
    Фонду спартыўнай салідарнасьці трэба было не з Ціханоўскай змагацца ды рэжым адбельваць, а працаваць над утварэннем магчымасцяў для беларускіх спартсмэнаў, нязгодных з рэжымам, выступаць у спаборніцтвах менавіта ў статусе беларусаў і пад бел-чырвона-белым сцягам. Мы праз гэта ўжо згубілі шмат добрых спартсмэнаў, якія разышліся па камандах іншых краін. Але не позна паспрабаваць захаваць для Беларусі іншых спартсмэнаў, атрымаць новых і даць магчымасць беларусам падтрымліваць сваіх, хто выступае пад нашым сцягам, а не пад нейкімі іншымі. А сёння наша падтрымка - за Далідовіч!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць