Свет

Польскі генерал: Пасля Украіны расійская армія будзе няздольная да аперацый на іншых кірунках

Былы начальнік Генштаба Польшчы сцвярджае, што расійская армія страціць свой ваенны патэнцыял у выніку вайны ва Украіне. За Вільню, Варшаву і Сувальскі калідор можна быць спакойнымі, мяркуе ён.

генерал Мечыслаў Ценюх
Генерал Мечыслаў Ценюх. Фота: Tytus Żmijewski / PAP

Падчас апошняга саміту НАТА прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў заклапочанасць магчымым нападам расійскіх войскаў на Сувальскі калідор.

Сувальскі калідор — вузкая, 65-кіламетровай шырыні палоска паміж Калінінградскай вобласцю Расіі і Беларуссю. Гэта таксама адзіная сухапутная дарога між краінамі Балтыі і астатнімі часткамі НАТА і Еўрасаюза. 

«Калі пагроза з боку Расійскай Федэрацыі будзе ўзрастаць, НАТА адрэагуе адэкватным чынам. Цяперашняя ацэнка выведкі паказвае на тое, што патэнцыял стрымлівання ў гэтым рэгіёне дастатковы», — мяркуе былы начальнік Генштаба Польшчы генерал Мечыслаў Ценюх.

Сувальскі калідор аддзяляе тэрыторыю Беларусі ад Калінінградскай вобласці, якая мае вялікае значэнне для Расійскай Федэрацыі перадусім з вайсковых меркаванняў, таму што там знаходзіцца вялікая ваенна-марская база Балтыйскага флота. У Калінінградскай вобласці шмат ракетных войскаў, якія могуць атакаваць абʼекты на тэрыторыі NATO. Калінінград таксама важны для Расіі з палітычных матываў, якая ў сваёй прапагандзе выкарыстоўвае той факт, што гэтую тэрыторыю Захад можа лёгка аддзяліць ад федэрацыі.

«Пачатак вайны ва Украіне сведчыць аб тым, што кіраўнікі Расійскай Федэрацыі сталі непрадказальнымі і таму небяспечнымі. У ваенным сэнсе расійская армія ў выніку вайны з Украінай страціць шмат са свайго патэнцыялу, і новыя аперацыі ў яе ажыццяўленні — на мой погляд — будуць немагчымыя ў кароткатэрміновай перспектыве. Асабліва, калі эканамічныя санкцыі будуць узмацняцца і захаваюцца на працягу доўгага перыяду часу. Аперацыю, падобную да той, якую яна цяпер праводзіць ва Украіне, Расія проста не зможа пачаць у іншым кірунку ў бліжэйшыя некалькі гадоў», — лічыць генерал Мечыслаў Ценюх.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Пад лінейку: УС РФ уручную наводзяць мінамётныя разлікі. У ЗША такога няма 40 год

Ці пойдуць танкі на сметнік гісторыі? Магчымае наступства ўкраінскай вайны

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць