Спорт

У спартыўных камандах хочуць прызначаць «капітанаў», адказных за ідэалогію

Галоўная іх задача — ідэалагічная праца ўнутры каманд, прасоўванне ідэй рэжыму і адсочванне абстаноўкі ў калектывах.

Сяргей Кавальчук

24 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў чарговы сход па пытаннях спорту. Па традыцыі, ён выказаў незадавальненне вынікамі Алімпійскіх гульняў у Пекіне, а чыноўнікі, таксама па традыцыі, паківалі галовамі, запэўніўшы, што высновы будуць зробленыя. А яшчэ хутка знайшлі крайняга, які адказаў за правал на Зімовых Гульнях. Ім стаў намеснік міністра спорту Міхаіл Партной, які працаваў на пасадзе з 2015 года. Зрэшты, пакаралі чыноўніка не вельмі сурова — хутка ён стане кіраўніком РЦАП па конегадоўлі «Ратамка».

Паводле інфармацыі «Трыбуны», на той жа нарадзе Лукашэнка даручыў Кавальчуку ўзмацніць ідэалагічную працу ў спорце, а якімі спосабамі — чыноўнікі павінны былі вызначыць самі.

Галоўнае, каб праца была праведзена эфектыўна і прынесла вынікі для рэжыму.

У выніку Кавальчук і яго памочнікі нарадзілі чарговую ідэю з разраду ведаць тэкст гімна РБ або даваць каментары журналістам толькі з міністэрскага блаславення. Ідэя заключаецца ў тым, каб знайсці ў камандах па розных відах спорту людзей, якія будуць прасоўваць ідэі рэжыму і сачыць за чысцінёй думкі ў калектывах. Гэта прапанова ўжо атрымала адабрэнне наверсе.

Як удалося даведацца «Трыбуне», Мінспорту зараз збірае прапановы ад нацыянальных каманд па ўсіх відах спорту (як камандных, так і індывідуальных) па кандыдатурах так званых «капітанаў» калектываў (хоць правільней іх было б называць камісарамі).

Па задумцы, ролю «капітана» павінен выконваць адзін з спартсменаў каманды, дубляваць яго функцыю будзе прадстаўнік трэнерскага штаба. Усе кандыдатуры будуць разгледжаны і зацверджаны Кавальчуком.

Якая ж роля адводзіцца «капітанам»? Паводле інфармацыі «Трыбуны», галоўная іх задача — ідэалагічная праца ўнутры каманд, прасоўванне ідэй рэжыму і адсочванне абстаноўкі ў калектывах.

Пры выяўленні якіх-небудзь адступленняў ад палітыкі партыі «капітаны» павінны будуць дакладваць пра гэта наверх, па сутнасці, даносіць на сваіх калегаў. Рабіцца гэта будзе не ў прыватным парадку

 Як аказалася, плануецца стварыць своеасаблівы «савет спартсменаў і трэнераў» пры Міністэрстве, дзе як раз і будуць абмяркоўвацца ідэалагічныя пытанні.

Акрамя таго, атлеты і трэнеры, надзеленыя статусам «капітанаў», па змаўчанні становяцца абавязковымі ўдзельнікамі праўладных мерапрыемстваў — напрыклад, велапрабегаў, акцый у падтрымку рэжыму і гэтак далей.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць