Грамадства

Памёр былы кіраўнік БССР Яфрэм Сакалоў

Яфрэм Сакалоў быў першым сакратаром ЦК КПБ у 1987—1990 гадах.

Фота: БелТА

Нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў Равячына, што ў Горацкім раёне. У 1944-1950 гадах служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў кіроўцам у вучэбна-доследнай гаспадарцы Горацкага сельгасінстытута, які скончыў у 1956-м. З 1958 года ўжо быў на партыйнай працы. З 1969 года — у апараце ЦК Кампартыі Беларусі, а з 1977 па 1987 год быў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.

«Для жыхароў Брэсцкай вобласці Сакалоў — амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі не чуў, каб ён падняў голас на падначаленага. Ніхто не бачыў яго п'яным. Ніхто не мог западозрыць яго ў неахайнасці. Усе гады сваёй працы ў Брэсце Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсць комплекс на 50 тыс. галоў — добра, а будзе і на 100 тысяч, увесь СССР павінен есці брэсцкую свініну. І самім берасцейцам павінна хапіць. А калі ёсць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча, які мала пасміхаўся, узнагародзілі зоркай Героя працы — адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! — а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласці ўспрынялі як належнае», — пісаў Аляксандр Фядута ў адным з артыкулаў.

На пенсіі Яфрэм Сакалоў узначальваў савет Кампартыі Беларусі, быў членам Рэспубліканскага савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных сіл і праваахоўных органаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць