Свет

Макрон і Лё Пэн выйшлі ў другі тур выбараў у Францыі

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі выходзяць дзеючы кіраўнік дзяржавы Эмануэль Макрон і лідар ультраправага «Нацыянальнага аб'яднання» Марын Лё Пэн.

Фота: Le parisien

Па выніках падліку 97% бюлетэняў за Макрона аддалі галасы 27,6% выбаршчыкаў, за Лё Пэн — 23,41%.

Трэцяе месца заняў лідар Левай партыі «Няскорная Францыя» Жан-Люк Меланшон, якога падтрымалі крыху менш за 22%. Правы кандыдат Эрык Земур, які нарабіў шмат шуму, а многія параўноўвалі яго з Дональдам Трампам, набірае ўсяго крыху больш за 7% галасоў; ён ужо заклікаў сваіх выбаршчыкаў галасаваць у другім туры за Лё Пэн.

Марын Лё Пэн у звароце да прыхільнікаў заклікала ўсіх, хто ў першым туры не прагаласаваў за Макрона, галасаваць за яе. Яна заявіла, што будзе «прэзідэнтам усіх французаў».

«Я маю намер, не адкладаючы, зашыць тыя прарэхі, ад якіх пакутуе разарваная Францыя, і з якімі дагэтуль не ўдавалася нічога зрабіць уладам», — заявіла Лё Пэн.

Меланшон заклікаў сваіх прыхільнікаў не галасаваць за правых. «Ніводнага голасу за Лё Пэн!» — сказаў ён, звяртаючыся да сваіх прыхільнікаў.

З падобнымі просьбамі звярнуліся да сваіх прыхільнікаў большасць іншых кандыдатаў. Кандыдат ад кансерватараў Валеры Пекрэс пры гэтым адзначыла, што Лё Пэн «гістарычна была блізкая» да Уладзіміра Пуціна, і такі чалавек не мае права стаць прэзідэнтам.

Галасаваць за Макрона ў другім туры заклікалі таксама мэр Парыжа Ан Ідальго, камуніст Фаб'ен Русэль і кандыдат ад «зялёных» Янік Жадо.

Другі раўнд пройдзе паміж тымі ж самымі кандыдатамі, што і ў 2017 годзе. Тады Макрон набраў каля 66% галасоў, а Лё Пэн — каля 33%.

Пяць гадоў таму Макрон лёгка перамог Лё Пэн, але, хоць ён і працягвае дамінаваць у французскай палітыцы, на гэтых выбарах барацьба будзе больш упартай.

Будучы прэзідэнтам, Макрон правёў шэраг рэформаў, у прыватнасці, спрасціў для кампаній працэс звальнення работнікаў, знізіў падаткі і ўвёў жорсткія законы аб бяспецы для барацьбы з тэрарызмам. Але яму давялося адмовіцца ад прапанаванага падатку на паліва ў 2018 годзе пасля некалькіх тыдняў беспарадкаў «жоўтых камізэлек», нагадвае «Бі-бі-сі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?3

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?6

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў13

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?3

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць