Раніцай 13 красавіка затрымалі на працы грамадскую актывістку Святлану Каваленка. Імаверна яе даставілі ў Партызанскае РУУС. Прычына затрымання пакуль невядомая, піша «Вясна».

Святлану ў 2020 годзе пераследавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расійскай Федэрацыяй, а таксама за тое, што далучылася да збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзідэнты.
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары