Сакратар РНБА: Пуцін даручыў Кадыраву ліквідаваць Зяленскага яшчэ на пачатку лютага
Падчас размовы з журналістамі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў расказаў, што план ўзгаднілі яшчэ 3 лютага.

Як распавёў у інтэрв'ю nv.ua сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, размова Пуціна і Кадырыва адбылася яшчэ 3 лютага.
«План атрымаў 3 лютага Кадыраў пры наведванні Пуціна. На гэтай сустрэчы быў узгоднены план ліквідацыі нашага прэзідэнта і Кадыраў браў на сябе абавязацельства, што яго групоўка гэта зробіць. Наша разведка адсочвала гэтыя працэсы», — распавёў Данілаў.
«Былі тры групы, якія заходзілі 26 лютага на тэрыторыю нашай краіны. Не 24 лютага, бо яны чакалі два дні, што ім дадуць зялёны калідор на цэнтральны квартал сталіцы. Мы адсочвалі ўсе гэтыя тры групы. Адна з іх была знішчаная нашымі вайскоўцамі. Дзве пасля гэтага сышлі з тэрыторыі нашай краіны. Адна сёння знаходзіцца на тэрыторыі Данецкай вобласці, іншая — на тэрыторыі горада Марыупаль, але яны не ў першых шэрагах ідуць, а ў трэцім-чацвёртым эшалоне, дзе цалкам бяспечна», — расказаў Данілаў.
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары