Грамадства11

Значна скараціўся попыт на золата ў злітках

У Беларусі за студзень—ліпень 2009 года прададзены 29.933 залатыя мерныя зліткі агульнай масай 797 кілаграмаў, што амаль у 1,7 раза менш за аб’ём золата, прададзенага за такі ж перыяд мінулага года.

Пра гэта сведчаць звесткі, пададзеныя БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

Найбольшай папулярнасцю ў студзені—ліпені карысталіся 10‑грамовыя зліткі золата, якіх было прададзена 7.792. Далей у рэйтынгу папулярнасці ідуць 5‑грамовыя (6.210) і 20‑грамовыя (5.837) зліткі. У гэты перыяд было таксама прададзена 5.438 зліткаў масай 1 грам, 1.872 зліткі масай 50 грамаў, 1.801 злітак масай 100 грамаў, 860 зліткаў масай 250 грамаў, 90 зліткаў масай 500 грамаў і 33 зліткі масай 1 кілаграм. Пры гэтым назад у насельніцтва за тры месяцы выкуплена 196 кг золата.

Продаж насельніцтву залатых мерных зліткаў Нацыянальны банк ажыццяўляе праз свае галоўныя ўпраўленні і аддзяленні (са жніўня 2001 года) і шэраг камерцыйных банкаў. За гэты час агульная маса прададзеных зліткаў склала больш за 5,8 тоны, выкупленых назад — 647 кілаграмаў. Зліткі выраблены з золата найвышэйшай пробы (999) масай 1, 5, 10, 20, 50, 100, 250, 500, 1.000 грамаў.

Паводле звестак Нацбанка, у студзені—ліпені 2009 года ў Беларусі значна вырас попыт на зліткі серабра. Усяго было рэалізавана 11.034 сярэбраныя мерныя зліткі агульнай масай 672,1 кг, што больш чым у 12 разоў вышэй у параўнанні са студзенем—ліпенем 2008 года. Найбольшай папулярнасцю карысталіся зліткі масай 10 грамаў, якіх было куплена 3.553, а таксама зліткі масай 20 грамаў (2.925), 50 грамаў (1.902) і 100 грамаў (1.755). Зваротны выкуп сярэбраных мерных зліткаў за сем месяцаў 2009 года склаў 55,1 кг.

Акрамя таго, у студзені—ліпені 2009 года было прададзена 790 плацінавых мерных зліткаў агульнай масай 7 кг. Гэта амаль столькі ж, колькі было прададзена за сем месяцаў мінулага года. Найбольшай папулярнасцю карысталіся зліткі па 5 грамаў, якіх было куплена 602, а таксама зліткі масай 10 грамаў (91) і 1 грам (44). Зваротны выкуп плацінавых мерных зліткаў у студзені—ліпені 2009 года склаў 727 грамаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць