Эканоміка

Міністарка працы Касцевіч прызнала, што многія беларусы праз санкцыі губляюць працу, і прапанавала ісці на палявыя работы

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла пра сітуацыю на рынку працы ва ўмовах санкцый на тэлеканале «Беларусь 1».

«Сёння новыя выклікі і пагрозы звонку, яны прырастаюць. Рынак на гэта адрэагаваў. У сакавіку-красавіку мы бачым рост вымушанай няпоўнай занятасці, прастояў. Калектывы перабудоўваюць сваю працу. Мы перайшлі на штотыднёвы маніторынг. У нас ёсць унутраныя галіновыя штабы, каб, убачыўшы праблему ў канкрэтным калектыве, аператыўна падключыцца да яе вырашэння», — сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, калі чалавек губляе ранейшыя даходы, ёсць магчымасці для вырашэння гэтай праблемы — часовы перавод да іншага наймальніка, у якога сёння ёсць замовы, часовая занятасць. «Цяпер ідуць сезонныя палявыя працы, чалавек можа зарабіць дадатковую капейчыну», — адзначыла міністр.

Касцевіч паведаміла, што ў студзені-сакавіку 2022 года колькасць занятых у эканоміцы Беларусі трымалася на ўзроўні 4,245-4,246 мільёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць