Спорт

18‑гадовы футбаліст мінскага «Дынама» паедзе гуляць у Харватыю

18‑гадовы беларускі паўабаронца Ягор Моўчан працягне кар'еру ў харвацкім «Дынама» з Заграба. Футбаліст з'яўляецца выхаванцам акадэміі мінскага «Дынама».

Ягор Моўчан. Фота: Betnews.by

З пачатку гэтага года Моўчан, якому тады было 17 гадоў, трэніраваўся разам з асноўнай камандай мінскага «Дынама». За гэты час ён правёў 14 афіцыйных матчаў, забіў два мячы і аддаў дзве галявыя перадачы.

13 жніўня футбалісту споўнілася 18 гадоў. У гэтым сезоне ён дэбютаваў у вышэйшай лізе Беларусі, а таксама атрымліваў выклік у моладзевую зборную краіны. Ягоная статыстыка магла быць яшчэ лепшай, але апошнія два месяцы сезона Молчан прапусціў праз траўму.

Паводле інфармацыі інсайдара Анара Ібрагімава, заграбскае «Дынама» заплаціць за трансфер беларуса 110 тысяч еўра.

Раней Моўчанам таксама цікавіўся іспанскі клуб «Левантэ». У снежні 2025 года беларускі футбаліст праходзіў у гэтым клубе прагляд і стажыроўку. Цікавасць да маладога паўабаронцы праяўлялі і іншыя еўрапейскія каманды.

У апошнія гады некалькі маладых футбалістаў мінскага «Дынама» перайшлі ў замежныя клубы. Трафім Мельнічэнка, Уладзіслаў Марозаў і Мікіта Дземчанка паехалі гуляць у Партугалію — адпаведна за клубы «Порту», «Арока» і «Візела». Фёдар Лапухоў апынуўся ў сафійскім ЦСКА, а Павел Апяцёнак — у грэчаскім ПАОК з Салонік.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць