Амерыканскія крыніцы: Ва Украіне загінулі ад 8 да 10 расійскіх генералаў
Украінскі бок сцвярджае, што за два з паловай месяцы вайны расійская армія страціла 12 генералаў. Злучаныя Штаты пацвярджаюць гібель як мінімум васьмі.

Расія аспрэчвае інфармацыю пра гібель асобных военачальнікаў.
Генерал-маёра Магамеда Тушаева, як сцвярджае ўкраінскі бок, забілі падчас засады СБУ, але Рамзан Кадыраў пазней апублікаваў відэазапіс, на якім Тушаеў жывы.
Аналагічная сітуацыя з генерал-лейтэнантам Андрэем Мардвічовым, які, як сцвярджаецца, загінуў у выніку ўдару ўкраінскай артылерыі па аэрадроме Чарнабаеўка ў Херсонскай вобласці. Пазней расійскія СМІ апублікавалі кадры, на якіх Мардвічоў сустракаецца з іншымі камандзірамі ў Марыупалі.
-
Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей
-
«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну
-
Войска Расіі атакавала Запарожжа: загінулі два чалавекі, яшчэ 22 — параненыя, сярод іх ёсць дзеці
Каментары