Улада99

Лукашэнка: Я крытыкую канкрэтна галавацяпства канкрэтных кіраўнікоў Расіі

«Яны ж мяне не шкадуюць. І наогул, гэта нармальны стыль нашых адносінаў. Калі б гэта было з Польшчай, Германіяй, я б гэта не адважыўся».

«Я крытыкую канкрэтна галавацяпства канкрэтных кіраўнікоў Расійскай Федэрацыі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай газеце «Известия», агенцтву ІТАР‑ТАСС і тэлеканалу «Расія» 13 жніўня.

Тэкст інтэрв’ю апублікаваны сёння на сайце «Известий», відэаверсія будзе паказана 29 жніўня ў праграме «Формула ўлады» на тэлеканале «Расія».

Лукашэнка падкрэсліў, што расійскае кіраўніцтва таксама яго крытыкуе. «Яны ж мяне не шкадуюць. І наогул, гэта нармальны стыль нашых адносінаў.

Калі б гэта было з Польшчай, Германіяй, я б гэта не адважыўся, таму што гэта — чужыя фактычна краіны. А ў нас — Саюзная дзяржава, — сказаў Лукашэнка.

— Ну, напэўна, я занадта ўжо перабіраю, калі іншым разам адкрыта пачынаю ў адрас расійскіх кіраўнікоў штосьці казаць, але яны гэтага заслугоўваюць. Мы сабе такога не дазваляем, каб нас за гэта крытыкавалі».

На думку Лукашэнкі, «расіяне, эліта палітычная Расіі, абсалютна не ведаюць, што адбываецца ў Беларусі». «Вось яны прачытаюць у гадкіх газетах «Известия», там, Коммерсанте», «Независимой газете», дзе ненавідзяць многія Беларусь: а! Беларусь на Захад пайшла! Дык вы ж разбярыцеся, куды мы пайшлі па афіцыйных каналах. Вы ў мяне спытайце, куды мы пайшлі — на Захад, на Усход», — сказаў ён.

Прэзідэнт нагадаў аб праблемах з пастаўкамі беларускага цукру і малака ў Расію і падкрэсліў пры гэтым, што Беларусь «нікога прасіць не збіраецца».

«Цяжка будзе, цяжка, але выжывем. Але што атрымае ад гэтага наша братняя родная Расія? Што атрымае рускі, расійскі народ? Што, зноў хочацца, каб мы ўвялі мяжу, Расія ўвяла мяжу з намі? Браты ці не?», — спытаў Лукашэнка.

Кажучы пра адносіны Беларусі з Еўрасаюзам, прэзідэнт зазначыў: «Мы на 45 прыкладна працэнтаў гандлюем з Еўропай, мільярды даляраў (…) Я павінен палітычна гэта забяспечваць? Калі раней Польшча, краіны Балтыі, Усходняй Еўропы не ўваходзілі ў Еўрапейскі саюз, самастойнымі былі, і мы з імі папросту кантактавалі, то цяпер яны сталі членамі Еўрасаюза, і самі не прымаюць многія рашэнні — асабліва эканамічныя, па лініі дыпламатыі, візы і гэтак далей. А прымаюць гэтыя рашэнні ў Бруселі, мы вымушаны ўжо пэўныя адносіны абараняць, дыпламатычна забяспечваць, ведучы дыялог з Бруселем», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, сёння ў Сочы запланавана сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Прэзідэнты маюць намер абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце2

У Мінску прадаюць букет бэзу за 116 рублёў. І гэта са зніжкай3

На дах школы ў Смалявіцкім раёне зляцеліся паўтара дзясятка буслоў ВІДЭА

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?19

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі36

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць