Грамадства

Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Чым яно будзе займацца

Былы дыпламат Валерый Кавалеўскі паведаміў «Свабодзе», што ва Украіне створанае афіцыйнае прадстаўніцтва Святланы Ціханоўскай і яно будзе працаваць на сталых умовах.

Валерый Кавалеўскі ў Вільні з прадстаўніцай мэрыі горада. У аўтамабілі гуманітарная дапамога для Украіны

Цяпер ёсць адміністрацыйныя задачы — мы арганізуем офіс прадстаўніцтва, шукаем памяшканне, і апроч гэтага пачынаем працу над тым, каб лепш зразумець, што адбываецца ў беларускай супольнасці, у беларускай дыяспары, якія праблемы, і што мы можам зрабіць цяпер для вырашэння тых праблем, якія стаяць перад беларусамі», — паведаміў «Свабодзе» Валерый Кавалеўскі.

Найперш, паводле яго словаў, вядзецца пра заблакаваныя банкаўскія рахункі беларусаў, пра міграцыйныя пытанні, пра змену адукацыйных праграм у школах Украіны і выключэнне з іх твораў беларускіх пісьменьнікаў, а таксама аб змяненні беларускіх назваў.

«Мусім зразумець, які ў нас фронт працы і пачынаць займацца гэтым праз сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных ведамстваў, з грамадзянскай супольнасцю, з экспертамі, медыя. Ужо першыя крокі былі зробленыя. Пакуль мы гаворым аб працоўным узроўні, аб усталяванні дачыненняў, аб тым, што мы выходзім на інстытуты, на агенцтвы, на пэўныя ўстановы і завязваем з імі кантакты, каб пачынаць распрацоўваць рашэнні існуючых праблем», — удакладніў ён.

Разам з тым, сказаў Валерый Кавалеўскі, на парадку дня прадстаўніцтва Святланы Ціханоўскай будуць і больш складаныя пытанні міжнароднага характару.

«Мы гаворым пра інфармацыйны абмен і абмен пазіцыямі ў разуменні таго, што прасоўвае кожны з бакоў — беларускі і ўкраінскі — на міжнароднай арэне, нейкае спалучэнне нашых намаганняў там, дзе гэта магчыма, каардынацыя, магчыма, нават супольныя дзеянні па парадку дня сённяшняга».

Найперш, паводле Кавалеўскага, гаворка ідзе аб супрацоўніцтве ў пытанні санкцый.

«Вось, напрыклад, гэтая ідэя, агучаная генеральным сакратаром ААН, зняць санкцыі з Беларусі і з Лукашэнкі-Пуціна, я б так сказаў, — гэта тая тэма, па якой мы можам разам папрацаваць. Бо ні Беларусі, ні Украіне не цікава бачыць, як два дыктатары — Пуцін і Лукашэнка — атрымліваюць перадышку і дадатковыя рэсурсы. Першы для таго, каб узмацняць агрэсію супраць Украіны, а другі, каб узмацняць рэпрэсіі супраць беларусаў. Таму мы, вядома, будзем гэтаму супрацьстаяць, і правільна было б гэта рабіць разам з Украінай, якая таксама зацікаўленая ў зняцці блакады з чарнаморскіх партоў, каб больш эфектыўна пастаўляць збожжа на сусветныя рынкі», — патлумачыў Валерый Кавалеўскі.

Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай падкрэсліў, што яе прадстаўніцтва працуе толькі трэці дзень, але «будзе спрабаваць рухацца як мага хутчэй».

«Для нас важна зразумець, якія праблемы ў беларусаў тут, ва Украіне,і што мы павінны зрабіць, каб вырашыць гэтыя праблемы. Бо дакладна, калі б лукашэнкаўская амбасада тут была, ці калі яна вернецца сюды, то яна гэтымі праблемамі займацца не будзе. Ёй важна прасоўваць прапаганду пра рэжым і светлую будучыню пры Лукашэнку, што ён міратворац і гэтак далей. Таму гэта вельмі важныя пытанні. Інтарэсы беларусаў ва Украіне — адно з нашых прыярытэтных пытанняў. Лукашэнкаўская амбасада выехала, таму наша праца на сённяшні дзень — гэта адзіная афіцыйная беларуская прысутнасць», — патлумачыў Валерый Кавалеўскі.

24 мая дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерыем Кавалеўскім перадала беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільні, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з мэрам Вільні Рэмігіюсам Шымашусам у красавіку 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд18

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд18

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць