Грамадства

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Гэта чарговы этап вучэнняў МУС, якія праходзяць па ўсёй краіне.

Фота: МУС

У адной з выпраўленчых калоній унутраныя войскі і іншыя падраздзяленні вучыліся душыць бунт зняволеных.

Заняткі прайшлі ў прысутнасці міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і кіраўнікоў іншых сілавых ведамстваў. МУС паведамляе, што для вырашэння задачы была створаная зводная групоўка з прадстаўнікоў розных падраздзяленняў.

Кубракоў заявіў, што ў вучэннях выкарыстоўваўся ў тым ліку досвед Расіі, дзе ў калоніях захоплівалі закладнікаў і забівалі канваіраў.

«Памятаем пра інцыдэнт у адной з калоній у Расіі, дзе загінулі праваахоўнікі, і разумеем, што на свядомасць асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў ВК, могуць паспрабаваць уздзейнічаць звонку. І супрацоўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў, спецпадраздзяленняў, унутраных войскаў, павінны быць гатовыя дзейнічаць у гэтых установах пры бунце, захопе закладнікаў», — адзначыў Кубракоў.

Мяркуючы з відэа МУС, сілавікі вучыліся ўжываць у тым ліку агнястрэльную зброю і вадамёты.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага15

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся1

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк11

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова3

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага15

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць