Эканоміка

Яблыкі — па 3, дурніцы — па 50 рублёў за кіло. Якія цэны цяпер на Камароўцы?

Карэспандэнты «Мінск-Навінаў» завіталі на самы папулярны мінскі рынак і распавялі, колькі там каштуюць садавіна і ягады.

Буйныя клубніцы каштуюць 17-20 рублёў за кіло, дробныя — на некалькі рублёў танней. Грэчаскія цяпер прадаюць у сярэднім па 12.

За кілаграм чарэшняў просяць каля 25 рублёў. Толькі ў некаторых месцах сустрэліся прапановы за 20. 

З ягад можна сустрэць дурніцы: кіло прадаюць за 50-60 рублёў. Кубачак (250 г) малін каштуе цяпер ад 5 рублёў.

На рынку ёсць ужо кавуны — за кіло іранскай ягады просяць 5 рублёў. Мандарыны і апельсіны цяпер не карыстаюцца вялікім попытам. Напрыклад, салодкі буйны апельсін зараз каштуе ў сярэднім 6 рублёў за кілаграм, грэйпфрут — 7, мандарыны — ад 4.

Нектарын і персік прадаюць па 20 рублёў, абрыкосы — ад 10 да 15 рублёў, інжырны персік — 25 рублёў.

Сярэдняя цана яблыкаў — 3 рублі за кілаграм. Сліву можна купіць па 10 рублёў за кіло, грушы — па 7, ківі і вінаград — ад 8.

Журналісты адзначаюць, што цэны на агуркі панізіліся: цяпер пупырыстыя можна купіць за 3 рублі. Памідоры каштуюць даражэй: дзесьці прадаюць па 3—5, дзесьці — ад 8, чэры на галінцы і ўвогуле за 20. Кіло кабачкоў ацанілі ў 5 рублёў, а вось баклажаны каштуюць у два разы даражэй.

Кіло імбіра ацанілі ў 20 рублёў. Перцы каштуюць танней, чым месяц-другі таму: цэны пачынаюцца ад 3 рублёў.

Цана на бульбу — ад рубля да пяці, напрыклад, «гала» прадаецца за 99 капеек, «ласунак» — за 1,4 рубля, а вось маладая ранняя бульба — за 4,5-5.

Часнык каштуе 9 рублёў, буракі маладыя — 5, морква — у сярэднім 3. Пучкі зеляніны (кроп, пятрушка, пёры зялёнай цыбулі, шчаўе) традыцыйна прадаюць па 1,5 рубля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы36

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў30

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы36

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць