Грамадства

Берасьцейскія галадоўнікі выстаўляюць новыя патрабаваньні

Дваццаць другі дзень доўжыцца галадоўка берасьцейскіх уладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак. Сёньня яны выставілі да ўладаў новыя патрабаваньні – вызначыць месца для правядзеньня масавай акцыі й забясьпечыць мэдычную дапамогу.

Сёньня раніцай намесьнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Міхал Юхімук прыняў прадстаўнікоў акцыі пратэсту. Пра вынікі гэтай сустрэчы паведамляе Любоў Лаўруковіч:

(Лаўруковіч: ) «Ён сказаў, што зь Менску прыйшоў адказ, нібыта ўжо ня будуць спаганяць пеню й штрафныя санкцыі, а рэспубліканскі збор застаецца. Уявіце! Сума рэспубліканскага збору для мяне – гэта 18 мільёнаў рублёў. За што я ім плаціць мушу!? За тое, што яны прыдумалі невядома які Ўказ?»

Нагадаю: паводле Ўказу прэзыдэнта №140, уладальнікі мікрааўтобусаў замежных марак, здатных стаць крыніцаю прыбыткаў, абавязаны цягам двух гадоў пасьля мытнага афармленьня заплаціць рэспубліканскі збор. Указ набыў сілу ў красавіку 2004 году. Хто займеў свой мікрааўтобус пасьля зьяўленьня Ўказу, мусіць плаціць. Супраціў выказалі пакуль толькі тыя зь берасьцейцаў, хто набыў таксоўкі да Ўказу прэзыдэнта. Са слоў удзельніка галадоўкі Вячаслава Кухарчука, уладары таксовак патрапілі пад экспэрымэнт Міністэрства падаткаў і збораў:

(Кухарчук: ) «Калі тут выплаціць грошы, то гэта пойдзе па ўсёй Беларусі. Гэта – экспэрымэнт. Калі ён нармальна пройдзе, дык і ўсе астатнія будуць плаціць. Бо калі ўсю краіну пад гэта адразу падводзіць, – маглі па ўсёй Беларусі пакаціцца акцыі пратэсту. А па адным… Гэтак заўжды ў нас».

Супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму Вячаслаў Мятліцкі таксама гаворыць пра экспэрымэнт у рэгіёне і адпаведныя намаганьні вэртыкалі:

(Мятліцкі: ) «Зь людзьмі мы працуем па дадзеным пытаньні. Усе тлумачэньні ім даюцца. якраз і сёньня была прадстаўніца прадпрымальнікаў у Юхімука».

У другой палове дня сёньня ўдзельнікі галадоўкі ў Берасьці правялі сход. Як паведаміла Любоў Разановіч, у аблвыканкам накіраваны прадстаўнікі акцыі з новымі патрабаваньнямі:

(Разановіч: ) «Каб нам вызначылі месца для галадоўкі й забясьпечылі дапамогу дактароў. Я сябе вельмі дрэнна адчуваю, стан вельмі цяжкі...»

Але сёньня дакладнага адказу ўладаў на гэтае патрабаваньне пратэстоўцы не атрымалі.

Паводле Любові Разановіч, на сёньня ў галадоўцы прадпрымальнікаў у Берасьці ўдзельнічае 15 чалавек. Больш за 120 прадпрымальнікаў абласнога цэнтру паставілі свае подпісы пад зваротам да старшыні абласной вэртыкалі Канстанціна Сумара пра спрыяньне вырашэньню ўзьніклай праблемы.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць