Грамадства

Журналісты назвалі імя супрацоўніка КДБ — магчымага кіраўніка пасадкі самалёта з Пратасевічам

Выданне «Грані.Ру» апублікавала расследаванне, у якім называе імя супрацоўніка КДБ, які па версіі журналістаў, кіраваў пасадкай самалёта Ryanair з Пратасевічам. Паводле выдання, гэта Андрэй Анатольевіч Юрэвіч.

У студзені ЗША выставілі абвінавачванні ў паветраным пірацтве супраць гендырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чура, яго намесніка Алега Казючыца і дваіх супрацоўнікаў КДБ Беларусі, адзін з якіх непасрэдна камандаваў авіядыспетчарамі на месцы, а другі каардынаваў аперацыю па тэлефоне.

Супрацоўнікі КДБ у рэлізе пазначаныя так: Andrey Anatolievich Lnu and Fnu Lnu (абрэвіятура ад first name unknown, last name unknown).

Журналісты «Грані.Ру» прыйшлі да высновы, што прозвішча Андрэя Анатольевіча — Юрэвіч.

У адкрытых крыніцах яны знайшлі згадку пра супрацоўніка КДБ з такім імем і імем па бацьку. У выпуску газеты «Гомельская праўда» ад 8 студзеня 2015 года гаворыцца, што начальнік аднаго з аддзелаў Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Андрэй Анатольевіч Юрэвіч узнагароджаны Ганаровай граматай аблвыканкама.

Як паведамілі «Граням» у арганізацыі былых беларускіх сілавікоў BYPOL, Юрэвіч да 2017 года (з якога — не ўдакладняецца) жыў у Гомелі і служыў у Гомельскім упраўленні КДБ, а з таго часу і па цяперашні служыць у падраздзяленнях КДБ у Мінску.

Яго бацька, па інфармацыі «Грані.Ру», — вядомы беларускі футбольны трэнер Анатоль Юрэвіч, які ў 2011-2013 гадах быў спартовым дырэктарам Федэрацыі футбола Казахстана, а з 2017 года трэніруе футбольны клуб «Энергетык-БДУ».

Дзякуючы хакерскай групе «Кіберпартызаны» журналісты высветлілі, што 23 мая 2021 года, у дзень пасадкі самалёта, машына Юрэвіча была заўважаная на выездзе са сталіцы на трасе М6 Мінск-Гродна.

У некалькіх хвілінах язды знаходзіцца канспіратыўная кватэра КДБ (карту аб'ектаў КДБ «Кіберпартызаны» апублікавалі 22 мая, за суткі да затрымання Пратасевіча).

Машына Юрэвіча знаходзілася на выездзе ў 11:52 па мясцовым часе. У 12:33 пілоты самалёта Ryanair атрымалі ад дыспетчараў аэрапорта «Мінск» паведамленне пра бомбу на борце.

Машына Юрэвіча рэгулярна, пішуць «Грані.Ру», з'яўлялася на гэтай ускраіне Мінска з 2017 года і зачасціла туды ў маі-чэрвені 2021-га, калі разгортваліся падзеі вакол Пратасевіча. Па наяўнай інфармацыі, аўтамабіль там паркаваўся.

Паводле «Грані.Ру», так было 7 мая, за два дні да паездкі Пратасевіча і Сапегі ў Афіны на Дэльфійскі эканамічны форум, у якім удзельнічала Святлана Ціханоўская. У наступны раз машына Юрэвіча была заўважаная на тым жа выездзе з Мінска 16 мая — у гэты дзень Пратасевіч і яго дзяўчына адправіліся на востраў Крыт, дзе адпачывалі некалькі дзён. Крыніцы ў грэчаскай выведслужбе EYP паведамлялі мясцовай прэсе, што як мінімум трое невядомых сачылі за Пратасевічам у Афінах.

Грэчаскі чыноўнік распавёў выданню Vice News, што на Крыце назіранне за журналістам працягнулі людзі, якіх улады Грэцыі лічаць расійскімі або беларускімі выведнікамі. Сам Пратасевіч паспеў паведаміць з аэрапорта Афін пра падазронага мужчыну, які па-руску звярнуўся да яго «з нейкім тупым пытаннем» і паспрабаваў сфатаграфаваць яго дакументы.

Пасля арышту Пратасевіча Юрэвіч прыязджаў на тую ж самую ўскраіну Мінска 29 мая, 2 і 12 чэрвеня.

Аргументы журналістаў нельга назваць адназначна пераканаўчымі: гэта супадзенне імя, імя па бацьку супрацоўніка КДБ і магчымае знаходжанне яго на канспіратыўнай кватэры.

І яшчэ адзін ускосны доказ.

Юрэвіч займаўся «Маладым фронтам». У 2007 годзе ён, паводле паведамлення «Хартыі-97», будучы ў званні капітана, праводзіў у Гомелі ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Следчыя дзеянні праводзіліся ў межах крымінальнай справы супраць дваіх актывістаў руху «Малады фронт» Андрэя Цянюты з Гомеля і Кірыла Атаманчыка са Жлобіна.

Юрэвіч таксама можа мець дачыненне да пераследу ў 2010-2011 гадах актывісткі «Маладога фронту» Насты Дашкевіч (Палажанка). Яна была ў ліку 42 фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Дашкевіч тады была намесніцай старшыні «Маладога фронту».

Паводле «рэестру асоб, якія маюць дачыненне да палітычна матываванага пераследу», які вядзе Беларускі дакументацыйны цэнтр, аператыўнік 9-га аддзела УКДБ па Гродзенскай вобласці А. А. Юрэвіч склаў на яе пратакол затрымання і ўдзельнічаў у расследаванні справы. Удзел Юрэвіча ў крымінальнай справе, якую расследавалі ў Мінску, журналісты тлумачаць тым, што ў сталіцы, верагодна, у разгар пратэстаў не хапала кадраў і туды прыцягвалі сілавікоў з рэгіёнаў.

«Пратасевіч у юнацтве таксама быў у «Маладым фронце» і ўжо тады сутыкаўся з пераследам КДБ. Не выключана, што Юрэвіч удзельнічае ў яго біяграфіі яшчэ з тых часоў», — пішуць «Грані.Ру».

Польскія спецслужбы: Самалёт з Пратасевічам дапамагаў саджаць афіцэр КДБ. А што казалі беларусы?

Сапега адпраўляюць у калонію на 6 гадоў, нягледзячы на супрацу яе і Пратасевіча са следствам

Сафія Сапега: Пратасевіча для мяне больш не існуе

Каментары

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў10

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →