Здарэнні

За атрыманне хабару затрымалі начальніка аднаго з аддзяленняў Беларускай чыгункі

Мужчыну ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманні пакета з грашыма.

Пры атрыманні хабару быў затрыманы 45-гадовы кіраўнік аднаго з аддзяленняў Беларускай чыгункі, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчыну ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманні пакета з грашыма. У ім было 1000 даляраў і 7,3 тысячы рублёў. Кіраўнік падазраваецца ў атрыманні незаконных узнагароджанняў ад клінінгавага сэрвісу.

«Устаноўлена, што службовая асоба сістэматычна атрымлівала грошы ад кіраўніка адной са сталічных клінінгавых кампаній, асноўны кірунак якой — уборка чыгуначных станцый. Пасля пераводу сродкаў на рахунак фірмы за аказаныя паслугі частка з іх абнаяўнівалася і перадавалася чыноўніку», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Усяго, па версіі міліцыі, за год мужчына атрымаў больш за 46 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей17

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк11

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей17

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць