ЦТ па беларускай мове плануюць прайсці больш за 18 тысяч абітурыентаў
Сёння ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэставанне — з беларускай мовы. ЦТ па прадмеце плануюць прайсці больш за 18 тысяч абітурыентаў.
Гэта амаль на 200 чалавек больш, чым у мінулым годзе. Важна своечасова прыбыць у пункт здачы ЦТ — лепш за паўгадзіны. Абітурыенты павінны мець пры сабе дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне аб праве на жыхарства, пасведчанне бежанца), пропуск, гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру, лепш дзве. Забаронена праносіць сродкі прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі, гэта значыць, мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. У аўдыторыі павінна быць рабочая абстаноўка, нельга шумець, мяняцца месцамі, абменьвацца матэрыяламі, атрымліваць падказкі або камусьці падказваць, нельга працаваць пасля заканчэння часу. Неабходна ўважліва слухаць арганізатараў і выконваць іх інструкцыі. Парушальнікі будуць выдаленыя.
Беларуская мова — гэта першыя іспыты ў спісе прадметаў ЦТ, якія прапанавана здаць абітурыентам для паступлення ў ВНУ Беларусі. Тэставанне пройдзе на базе 41 установы адукацыі. Іспыты стартуюць па ўсёй краіне адначасова — у 11.00.
Каментары