Свет

Расійскі аўтапрам ліхаманіць: выпуск легкавых машын у маі зменшыўся на 96,7%

Па звестках Расстата, усяго ў Расіі ў студзені-маі было выпушчана 268 тыс. легкавых аўтамабіляў, што на 56,4% ніжэй, чым у гэты ж перыяд 2021 года. А выпуск легкавых аўтамабіляў у РФ па выніках мая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паменшыўся ўвогуле на 96,7%, піша ТАСС.

Ілюстрацыйнае фота

У адносінах да красавіка гэтага года вытворчасць расійскіх легкавых аўтамабіляў знізілася на 81,3%.

Выпуск грузавых аўтамабіляў у РФ таксама прасеў, але не так значна. У маі ён зменшыўся на 39,3% (—38,2% да красавіка 2022 года), а за пяць месяцаў было выраблена 60,1 тыс. грузавікоў, што на 12% ніжэй за паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.

Па аўтобусах сітуацыя залежыць ад іх велічыні. У студзені-маі 2022 года было выпушчана 4,8 тыс. аўтобусаў масай больш за 5 тон, што на 0,2% ніжэй, чым за аналагічны перыяд 2021 года. У маі ж вытворчасць знізілася на 6,5% у параўнанні з маем мінулага года і на 10,5% адносна красавіка 2022 года.

У той жа час вытворчасць аўтобусаў масай менш за 5 тон у маі знізілася на 77,4% (—42,5% да красавіка 2022 года). Усяго за першыя пяць месяцаў гэтага года было выпушчана 4 тыс. такіх аўтобусаў, што на 36,8% ніжэй, чым у мінулым годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць