Грамадства

Жыхар Зябраўкі пад Гомелем: Аэрадром цяпер пад расійскім кантролем, але так было і раней

Паводле нядаўняга паведамлення ўкраінскага Генштаба, Беларусь перадала пад поўны кантроль Расіі вайсковы аэрадром Зябраўка, што каля Гомеля. У сувязі з гэтым блог «Штодзень» паразмаўляў з жыхаром Зябраўкі Іванам З. (імя змененае ў мэтах бяспекі) пра тое, як цяпер тут людзям жывецца.

Так былы вайсковы аэрадром Зябраўка пад Гомелем выглядаў 8 гадоў таму

Па словах Івана, мясцовыя жыхары кантактуюць з расійскімі вайскоўцамі, апошнія паводзяць сябе прыстойна, прынамсі ён асабіста не чуў, каб каго згвалцілі і пакрыўдзілі.

Што да стаўлення мясцовых жыхароў да расійскіх войскаў, то яно рознае.

Чым старэйшыя людзі — тым стаўленне пазітыўнейшае, моладзь жа «уся супраць. Лічыць іх акупантамі». Сам суразмоўца, хоць сярэдняга ўзросту, таксама ставіцца да расіян негатыўна. 

Увогуле абмяркоўваць бягучую сітуацыю людзі цяпер баяцца, маўляў, «нават тыя, хто быў супраць Лукашэнкі, праз страх змянілі сваё меркаванне і сталі ўжо гаварыць, што не хочуць Ціханоўскую, бо не хочуць з палякамі жыць».

Расійская прапаганда ўздзейнічае на мясцовых дастаткова моцна, прынамсі гэта бачна, калі заходзіць гаворка пра Бучу ці Ірпень. Многія гавораць услед за тэлевізарам, што «гэта ўсё фота— і відэамантаж. Некаторыя нават казалі, што ў жыхароў Ірпені і Бучы былі белыя стужкі і яны нібыта за расейцаў былі, таму іх украінцы расстралялі».

Разумення таго, што Зябраўка цяпер робіцца легітымнай вайсковай цэллю для УСУ, у многіх мясцовых няма.

Адносна заявы ўкраінскага Генштаба, што Зябраўка перайшла пад поўны кантроль Расіі суразмоўца сказаў, што так было і раней:

«Там і так было столькі вайскоўцаў і столькі тэхнікі, што ні пра што іншае можна было і не разважаць».

Расійскія вайскоўцы жывуць нібыта ў палатках, будынкаў там ніякіх ужо няма. Хоць за савецкімі часамі, там была вялікая інфраструктура: дыспетчарская вышка, майстэрні для рамонту самалётаў. Усе будынкі былі. Але пасля двух юнакоў заваліла там плітамі, пасля чаго ўсе будынкі ўзарвалі, а мясцовае насельніцтва потым расцягнула ўсё гэта на цэглу. Засталіся толькі дарогі і «рулёжкі» (часткі лётнага поля аэрадрома, якія спалучаюць паміж сабой элементы лётнага поля).

Да пачатку вайны занадта вялікая прысутнасць расійскіх войскаў была заўважная, асабіста інфарматар бачыў многія элементы расійскага цяжкога ўзбраення: «ТОС (цяжкую агнямётную сістэму) «Санцапёк», вельмі шмат бачыў цяжкай артылерыі гусенічнай, шмат танкаў, самаходак. ТОС перавозіліі з такімі разлікамі: ідзе два цягача, танк, ТОС, баявая машына пехоты. Гэта была самая першая партыя. Потым, калі яны вярталіся з Украіны, то бачна было, што цягнулі ўсялякае хлам’ё, матрацы, шмоткі, нават будкі нейкія сабачыя. І было бачна, што вайскоўцы злыя».

Другая ж партыя расійскіх вайскоўцаў, якія туды прыехалі:

«Гэта ўжо былі ракетчыкі. Яны ўсталявалі комплекс С-400. Другая партыя прыехала дзесьці ў другой палове сакавіка. І прыгналі таксама беларускіх вайскоўцаў. Беларусы прыехалі на сваіх танках на Т-72. Яны іх у лесе замаскавалі. Беларускія тэрміноўшчыкі жывуць у намётах».

Чытайце таксама: 

Генштаб Украіны: Беларусь аддала аэрадром у Зябраўцы пад кантроль расіян

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы5

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ4

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма21

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць актуалізаваць абарончыя дзеянні Беларусі8

Мільярдэр Андрэй Бабіш прызначаны прэм'ер-міністрам Чэхіі2

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль3

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы5

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць